6 траўня 2024, панядзелак, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: Магчымыя акупацыя Беларусі і Сувалкскага калідора

21
Зянон Пазняк: Магчымыя акупацыя Беларусі і Сувалкскага калідора
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У сітуацыі, якая паўстане ў сувязі з вучэннямі «Захад-2017», вызначаць будзе толькі беларускі народ.

Беларускі палітык Зянон Пазняк у Брукліне выказаўся пра вучэнні «Захад-2017». Тэлеканал «Белсат» апублікаваў выступ палітыка:

- Яшчэ ў 2015-м годзе, калі ішла вайна Расеі з Украінай, я казаў пра тое, што наступнай можа быць Беларусь і што трэба рыхтавацца загадзя. Таму што ў сітуацыі, якая паўстане, вызначаць будзе толькі беларускі народ. Як сябе павядуць беларусы - такой будзе і рэакцыя міжнароднай супольнасці, і такім можа быць вынік.

Ялцінскі мір ужо не існуе, Пуцін яго растаптаў, Хельсінскія дамовы таксама растаптаныя. Цяпер зусім іншы мір, і тыя нават дамовы, якія існуюць у НАТО і ўсюды, ужо не дзейнічаюць, бо вайна можа пачацца імгненна, і вызначаць трэба будзе цягам некалькіх хвілін.

Існуе цэлая працэдура ў ААН, як арганізоўваецца адпор, калектыўная думка і гэтак далей. Гэтага ўжо не будзе. І вось гэтая новая сітуацыя, якая ўтварылася, настолькі сур'ёзная, што людзі не разумеюць сэнсу, шмат хто яшчэ жыве тым мірам, які быў калісьці, але ён вельмі змяніўся.

Таму ідзе гаворка пра тое, што можа быць акупацыя Беларусі, што можа быць акупацыя Сувалкскага калідора. Гэта ніякая не фантастыка, гэта ўсё можа адбыцца, бо, калі б перад акупацыяй Данбаса і Крыма нешта такое казалі, то ніхто б не паверыў - але гэта здарылася.

Сённяшнія падзеі паказваюць, што фактычна, з юрыдычнага пункту гледжання міжнароднага і канстытуцыйнага права, пачалася гібрыдная акупацыя Беларусі, яна ўжо ідзе. Вучэнні «Захад-2017» і папярэднія вучэнні былі абгрунтаваныя палітычнымі дамоўленасцямі і пастановамі. Няма падставы канстытуцыйнага, юрыдычнага і падставы міжнароднага права для такіх вучэнняў.

Не можа быць чужых жаўнераў і чужой бронетэхнікі на нашай тэрыторыі. Гэта гвалт над суверэнітэтам.

На чым гэта грунтуецца для Пуціна і для Лукашэнкі? Яны ўклалі так званую «саюзную дзяржаву». Гэтай дзяржавы ніхто ў свеце не прызнаў і ніхто ўсур'ёз не ўспрымае, яе не існуе рэальна. Яна парушае ўсе Канстытуцыі - і тыя, якія ў нас былі, і тую, якая існуе. Гэта абсалютна нелегальная з'ява.

Лукашэнка 23 гады ва ўладзе - які ж гэта прэзідэнт? Гэта ўзурпатар! Але ён мае ўладу, падтрымку Расеі, і дэ-факта ўспрымаецца як улада. Але гэта нелегальная ўлада: і гэты нелегальны «парламент», і гэты «прэзідэнт», і гэтая ўся палітыка.

І вось у палітычным сэнсе Лукашэнка і Пуцін робяць, што хочуць, яны не пытаюцца думкі беларускага народа і міжнароднай супольнасці, спасылаюцца на гэту сваю нелегальную дамову і ўводзяць войскі ў Беларусь.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках