9 траўня 2024, Чацвер, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін змяніў амбасадара Расеі ў ЗША

5
Пуцін змяніў амбасадара Расеі ў ЗША
АНАТОЛЬ АНТОНАЎ

Замешаны ў дыпламатычных скандалах Сяргей Кісляк пакінуў сваю памаду.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прызначыў намесніка кіраўніка МЗС Анатоля Антонава паслом Расеі ў ЗША.

Указ апублікаваны на сайце Крамля. На пасадзе пасла Антонаў зменіць Сяргея Кісляка.

«Прызначыць Антонава Анатоля Іванавіча надзвычайным і паўнамоцным паслом Расейскай Федэрацыі ў Злучаных Штатах Амерыкі і сталым назіральнікам Расейскай Федэрацыі пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў у Вашынгтоне», - гаворыцца ў тэксце ўказу.

Антонаў займае пасаду намесніка кіраўніка расейскага замежнапалітычнага міністэрства, раней ён быў намеснікам міністрам абароны РФ.

Антонаў - кар'ерны дыпламат, нарадзіўся ў 1955 годзе, у 1978 скончыў МДІМА, з'яўляецца доктарам палітычных навук, мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара, валодае ангельскай і бірманскай мовамі. З 2004 да 2011 года Антонаў быў дырэктарам дэпартамента МЗС у пытаннях бяспекі і раззбраення, з 2011 да 2016 года - намеснікам міністра абароны.

Паслом РФ у ЗША з 2008 года працаваў Сяргей Кісляк.

Дарадца амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майкл Флін сышоў у адстаўку пасля таго, як Белы дом абвясціў, што Флін не цалкам распавёў спецслужбам ЗША пра змест гутаркі з Кісляком.

Акрамя таго, генпракурор Джэф Сешнс узяў самаадвод ад расследавання «расейскіх сувязей» атачэння Трампа пасля таго, як стала вядома аб руціннай сустрэчы Сешнса з расейскім амбасадарам у бытнасць Сешнса сенатарам.

Таксама амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах называлі Кісляка «супрацоўнікам выведкі» і «вярбоўшчыкам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках