9 траўня 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Хай бы Лукашэнка і заставаўся ў сельскай гаспадарцы

37
Леанід Заіка: Хай бы Лукашэнка і заставаўся ў сельскай гаспадарцы
Леанід Заіка

Раз дыктатар уяўляе сябе геніяльным аграрыем, хай бы толькі гэтым і займаўся.

Вядомы эканаміст пракаментаваў «ільняныя парады» Лукашэнкі і ягоныя пажаданні навукоўцам кіравацца ў працы з кадрамі «сталінскімі метадамі».

- Гэта абсалютна няправільны падыход, - у экспрэс-каментары «Салiдарнасцi» сказаў Леанід Заіка. - Спачатку трэба прааналізаваць, ці запатрабаваныя тавары з лёну? У нас што, існуе дэфіцыт на два мільярды даляраў на пастаўкі лёну на экспар? Такога няма. Дык пра якую «нафту» мы гаворым.

На думку суразмоўцы, на рынку льняных тканін вельмі высокая канкурэнцыя:

- Цяпер канкуруе і ільняны батыст, і ільняное валакно, і іншыя ільняныя тканіны, якія вырабляюцца ў Егіпце і іншых краінах. Вытворчасць лёну там вельмі далёка прасунулася. А ў нас...Я наогул думаю, што пры слове ільняны батыст беларускія прадаўцы ў крамах робяць твары, якія нагадваюць пра жахі Хірасімы і Нагасакі. Яны проста не ведаюць, што гэта такое.

Са слоў экспэрта, ільнаводства - гэта культура 19 стагоддзя, і нашай краіне няма сэнсу ўкладваць у яе велізарныя грошы:

- Лепш знайдзіце 200 мільёнаў даляраў - і адпраўце іх на вытворчасць 3D-друкарак у Беларусі. Гэта будзе зусім іншая справа.

Кажучы пра тое, ці трэба кіраваць беларускай сельскай гаспадаркай сталінскімі метадамі, эканаміст адказвае:

- Я не супраць, сталінскімі метадамі хоча кіраваць або метадамі Генрыха Чацвёртага. Раз у нас Лукашэнка галоўны спецыяліст у сферы сельскай гаспадаркі - хай ён робіць там, што захоча. Праўда, пажадана каб пры гэтым ён нічым іншым не займаўся. За гэта яму будзе вялікі дзякуй.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках