11 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы далучаюцца да грамадскага кантролю за вучэннямі «Захад-2017»

8
Беларусы далучаюцца да грамадскага кантролю за вучэннямі «Захад-2017»

Пачаўся збор інфармацыі аб перамяшчэнні расейскіх войскаў у нашай краіне.

Інтэрнэт-супольнасць «Дзея» адгукнулася на заклік блогера Эдуарда Пальчыса і пачала збіраць інфармацыю пра расейскіх вайскоўцаў на вучэннях «Захад-2017».

Пра гэта актывісты паведамілі ў «Фэйсбуку»:

«Дзякуючы метаду OSINT спецыялісты прасачылі «Бук» расейскіх вайскоўцаў, які збіў Боінг на Данбасе, ідэнтыфікавалі мноства «зялёных чалавечкаў», якія бралі ўдзел у вайсковай агрэсіі супраць Украіны.

Што трэба рабіць:

Здымай перамяшчэнні тэхнікі і вайскоўцаў на свой смартфон, запісвай аповеды відавочцаў.

Публікуй матэрыялы ў сацсетках з хэштэгам #Запад2017, #Захад2017 і #Zapad2017.

Дзеліся гэтай інфармацыяй з сябрамі!»

Нагадаем, што вы таксама можаце скідаць інфармацыю на пошту рэдакцыі сайта Charter97.org.

Сёлета вучэнні пройдуць з 14 да 20 верасня на 6 палігонах: «Лепельскі», «Барысаўскі», «Лосвіда» (Віцебская вобласць), «Асіповіцкі», палігонах ВПС і войскаў СПА «Ружанскі» і «Даманаўская» (Берасцейская вобласць), а таксама на адным участку мясцовасці паблізу населенага пункта Дрэтунь (30 км ад Полацка). Запрошаны на іх і міжнародныя назіральнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках