4 траўня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слесар БЧ з Берасця больш за паўгода дамагаецца справядлівасці на працы

2
Слесар БЧ з Берасця больш за паўгода дамагаецца справядлівасці на працы

Беларуская чыгунка пагоршыла ўмовы працы часткі працоўных і панізіла заробак.

Слесар у рамонце рухомага складу Берасцейскага аддзялення Беларускай чыгункі «Берасце-Цэнтральны 2» Рыгор Лукьянчук больш за паўгода дамагаецца справядлівасці на працы, паведамляе «Радыё Рацыя».

БЧ пагоршыла ўмовы працы часткі працоўных і панізіла заробкі. Новы графік працы, калі рабочыя працуюць дзве ночы запар, не дае магчымасці адпачыць да чарговай змены.

Пры гэтым яны на кожнай начной змене губляюць 5% заробку ў параўнанні з тымі, хто выконвае такую ж працу па старым графіку. Лукьянчук звярнуўся да кіраўніцтва і пачаў патрабаваць вярнуць стары графік. Паскардзіўся ў Берасцейскую інспекцыю працы.

Непасрэднае кіраўніцтва працоўнага атрымала папярэджанне, а шукальнік справядлівасці быў пераведзены толькі на дзённыя змены, што паменшыла яго заробак яшчэ больш.

Прыйшлося звярнуцца са скаргай у абласны выканаўчы камітэт. Адказ адтуль шакаваў, кажа Рыгор Лукьянчук:

- У гэтай заяве было ўказана, што пасля працы ноч у ноч быў адпачынак паўтара сутак, а пасля зноў ноч у ноч. Заробак налічылі не як слесару, а як вартаўніку. Праз месяц узялі ўтрымалі ў мяне, напрыклад, 50 рублёў. Прыйшоў адказ ад Берасцейскага выканаўчага камітэта: «У гэтай сітуацыі ўсё правільна». Тады за што было вынесена папярэджанне непасрэднаму начальству?», - здзіўляецца Лукьянчук.

З гэтым пытаннем ён вырашыў пайсці на прыём да старшыні аблвыканкама Анатоля Ліса.

Нагадаем, у лютым берасцейскія чыгуначнікі пратэставалі супраць нізкіх заробкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках