3 траўня 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Украіны ў Беларусь везлі тры тоны чарніц з цэзіем

6
З Украіны ў Беларусь везлі тры тоны чарніц з цэзіем

Радыеактыўныя ягады рухаліся праз Берасцейскую мытню.

Беларускія мытнікі затрымалі буйную партыю радыеактыўных чарніц, якую везлі з Украіны.

Як інфармуе прэс-служба Берасцейскай мытні, грузавы аўтамабіль Volvo ехаў з Ровенскай вобласці праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення «Верхні Церабежаў».

Паводле дакументаў, на адрас гомельскай фірмы везлі 600 мяшкоў замарожаных журавінаў агульнай вагой блізу 21 тона. Сістэма радыяцыйнага кантролю зафіксавала значнае перавышэнне (у чатыры разы) дапушчальнай нормы гама-выпраменьвання. Падчас агляду ў прычэпе выявілі сто мяхоў замарожаных ягад агульнай вагой тры тоны. Ад мытнага кантролю іх схавалі на дне пад асноўным грузам.

Пазней спецыялісты Столінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пацвердзілі факт перавышэння нормы гама-выпраменьвання. Высветлілася, што яго ізатоп - Цэзій-138. Ён лічыцца адным з самых небяспечных радыёнуклідаў для здароўя чалавека. Грузавік вярнулі на ўкраінскую тэрыторыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках