3 траўня 2024, Пятніца, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона прыбыў у Ірак з неабвешчаным візітам

Кіраўнік Пентагона прыбыў у Ірак з неабвешчаным візітам
ДЖЭЙМС МЭЦІС

Візіт Джэймса Мэціса супаў па часе з надыходам на апошні бастыён «Ісламскай дзяржавы» на поўначы краіны.

Міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс у аўторак, 22 жніўня, прыбыў з неабвешчаным загадзя візітам у Багдад для перамоваў з ірацкім кіраўніцтвам пра далейшыя дзеянні ў барацьбе з джыхадзісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» (ІД), паведамляе «Нямецкая хваля».

Мэціс сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Ірака Хайдэрам аль-Абадзі, іншымі высокапастаўленымі іракскімі прадстаўнікамі, а таксама з прэзідэнтам іракскага Курдыстана Масудам Барзані.

Візіт кіраўніка Пентагона супаў у часе з наступам іракскага войска на горад Талла-Афар - апошні буйны апорны пункт ІД ў паўночнай частцы Ірака. «У гэты момант наша ўвага засяроджана на разгроме ІД унутры Ірака, аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны», - сказаў Джэймс Мэціс.

Адначасова ён папярэдзіў, што перамога над ІД не будзе хуткай. «Дні ІД, безумоўна, палічаныя, аднак усё яшчэ не скончылася і ў найбліжэйшай будучыні не скончыцца», - канстатаваў Мэціс.

Іракскія войскі пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША пачалі наступ на Талла-Афар 20 жніўня. Раней гэты горад з'яўляўся ключавым вузлом забеспячэння паміж Масулам, размешчаным за 70 кіламетраў на ўсход, і сірыйскай мяжой. Масул зноў перайшоў пад кантроль ўрада ў Багдадзе ў ліпені пасля разлютаваных баёў з джыхадзістамі, што доўжыліся дзевяць месяцаў. Джэймс Мэціс высока ацаніў баяздольнасць іракскага войска, адзначыўшы, што тое здольнае выконваць адразу некалькі задач адначасова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках