27 красавiка 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іраку пачалі вызваляць ад «Ісламскай дзяржавы» апошні буйны горад

У Іраку пачалі вызваляць ад «Ісламскай дзяржавы» апошні буйны горад
ФОТА: REUTERS

Іракская армія праводзіць наземную аперацыю для вызвалення Тала-Атара.

Іракская армія пачала наземную аперацыю для вызвалення Тала-Атара, аднаго з апошніх бастыёнаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД). Пра гэта ў нядзелю, 20 жніўня, абвясціў прэм'ер-міністр Ірака Хейдар аль-Абадзі, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Байцам ІД застаецца альбо здацца, альбо памерці», – заявіў аль-Абадзі.

Разам з іракскай арміяй у вызваленні Тала-Атара ўдзельнічаюць шыіцкія апалчэнцы і байцы курдскіх фармаванняў «Пешмерга».

Раней, 15 жніўня, ВПС Ірака ўжо прыступілі да бамбардавання Тала-Атара, падчас якога былі знішчаныя камандныя пункты і склады тэрарыстычнай групоўкі. Паводле розных звестак, у горадзе знаходзяцца ад адной да дзвюх тысячаў баевікоў ІД.

ІД здае пазіцыі

Тала-Атара ўжо тры гады застаецца пад кантролем ІД. Ён размешчаны за 70 кіламетраў на захад ад Масула, вызваленага іракскімі сіламі ў пачатку ліпеня 2017 года пасля доўгіх баёў.

«Ісламская дзяржава» імкліва страчвае заваяваныя раней тэрыторыі на поўначы і захадзе Ірака. Акрамя Тала-Атара пад кантролем ІД застаюцца толькі горад Хавія і частка правінцыі Анбар. Баевікі таксама здаюць пазіцыі і ў суседняй Сірыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках