3 траўня 2024, Пятніца, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабны пажар у Растове-на-Доне знялі з беспілотніка

11
Маштабны пажар у Растове-на-Доне знялі з беспілотніка

У выніку пажару пацярпелі 120 будынкаў.

У сетцы з'явілася відэа найбуйнейшага пажару ў расейскім Растове-на-Доне, знятае з беспілотніка.

Маштабны пажар пачаўся 21 жніўня. Яго плошча склала блізу 10 тысяч квадратных метраў. У выніку здарэння пацярпелі 120 будынкаў, блізу 100 з іх - жылыя. Таксама пацярпелі 36 мясцовых жыхароў. Пры разборы завалаў ратавальнікі знайшлі цела аднаго загінулага.

Асноўнай версіяй пажару ўважаюць «староннюю крыніцу запальвання». Пра гэта паведаміў начальнік ГУМНС Растоўскай вобласці Валерый Сінькоў, паведамляе РІА «Новости».

«Зона першапачатковага гарэння знаходзілася з паўднёвага боку тэрыторыі прыватных домаўладанняў (зав. Чувашская, 50). За мяжой трох жылых дамоў складзіравалася смецце, драўляныя дошкі, гумовыя покрыўкі. Сметнік спрыяў у цэлым развіццю пажару. Якіх-небудзь крыніц запальвання, напрыклад, электраправодкі, не было. Асноўная версія - занясенне старонняй крыніцы запальвання. У якой форме гэта было, пакажа праца следчых органаў», - сказаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках