4 траўня 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ўлады спалохаліся пікета салідарнасці з прафзвязам РЭП

Магілёўскія ўлады спалохаліся пікета салідарнасці з прафзвязам РЭП

Актывісты маюць намер бараніць сваё права на мірныя сходы.

Магілёўскія актывісты прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) паскардзіліся на фактычную немагчымасць правесці акцыі салідарнасці са сваімі калегамі.

Чальцы прафзвязуа РЭП з Магілёва Аляксей Яўгенаў і Аляксандр Хамратаў збіраліся 24 жніўня правесці пікеты салідарнасці з калегамі, якіх улады абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў.

Паводле інфармацыі mspring.online, адна з акцый павінна была адбыцца ў спецыяльна прызначаным для масавых мерапрыемстваў месцы - былым стадыёне «Хімік» на вуліцы Чэлюскінцаў. Другая - у цэнтры Магілёва недалёка ад гарвыканкама. Як заявіў Аляксей Яўгенаў, правесці пікеты паводле закона няма магчымасці.

- Нават у месцы, дзе дазволеныя мітынгі і акцыі, мы нічога правесці не зможам. Мы павінны былі да 18 жніўня ўкласці дамовы на абслугоўванне з камунальнымі службамі і хуткай дапамогай, але для гэтага нам патрэбен быў адказ з гарвыканкаму. А атрымалі мы яго як разоў 18 жніўня - было ўжо позна. Улады адмыслова зацягнулі з адказам і зрабілі ўсё, каб пікетаў не было, - выказаўся прафсаюзны актывіст.

Што тычыцца акцыі ў цэнтры горада, то ўлады чарговым разам спаслаліся на тое, што ў абласным цэнтры ёсць толькі адно дазволенае месца для масавых мерапрыемстваў. Гэты адказ актывісты РЭП маюць намер абскардзіць, бо ўважаюць гэта за наўпроставае ўварванне ў свабоду мірных сходаў.

Нагадаем, 2 жніўня кіраўніка незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, былую рэдактарку сайта praca-by.info Наталлю Пічужкіну і галоўнага бухгалтара РЭП Ігара Комліка затрымала міліцыя. Пасля допыту Пічужкіну і Фядыніча адпусцілі, Комлік застаўся пад арыштам. У менскім офісе РЭП, а таксама ў дамах затрыманых прайшлі ператрусы, была выключаная кампутарная тэхніка і дакументацыя. У дачыненні да ўсіх траіх пачалі крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў. РЭП хоча правесці акцыі салідарнасці з калегамі ва ўсёй краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках