8 траўня 2024, Серада, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветная салідарнасць з прафзвязам РЭП набірае абароты

2
Сусветная салідарнасць з прафзвязам РЭП набірае абароты

За Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка заступаюцца працоўныя аб'яднанні ўсяго свету.

Лідары глабальных прафзвязаў ужо напісалі ліст Лукашэнку з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі, а цяпер заклікаюць працоўныя аб'яднанні ўсяго свету выказаць салідарнасць з Фядынічам і Комлікам, паведамляе praca-by.

Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў пачынаюць кампанію LabourStart у падтрымку незалежных прафзвязаў Беларусі.

Прайшло 15 дзён з тых часоў, як беларускія ўлады пачалі несправакаваную кампанію супраць незалежных прафзвязаў і іх кіраўніцтва. У дачыненні да двух прафсаюзных лідараў, Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, з Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), якое ўваходзіць у IndustriALL, а таксама сяброўскай арганізацыі МКП праз Беларускі кангрэс дэмакратычных прафзвязаў, распачатая крымінальная справа. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Ігар Комлік застаецца пад вартай з моманту затрымання 2 жніўня.

Цяпер у дачыненні да двух прафсаюзных лідараў распачатая крымінальная справа. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме. Аднак абвінавачванні ў нясплаце падаткаў датычацца салідарнай падтрымкі, атрыманай прафзвязам у 2011 годзе, і не могуць разглядацца як сродкі, атрыманыя ў мэтах асабістага ўзбагачэння. Напраўду абвінавачанні не маюць пад сабой ніякай падставы і накіраваныя на падрыў дзейнасці прафзвязу ў адплату за актыўную грамадзянскую пазіцыю яго лідараў і намаганні для абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных Беларусі.

Адным з апошніх эпізодаў стаў актыўны ўдзел прафзвязу РЭП у масавых акцыях пратэсту супраць прэзідэнцкага дэкрэта, якім быў уведзены падатковы збор з беспрацоўных, вядомага ў Беларусі як дэкрэт «аб сацыяльным дармаедстве». Ужо тады кіраўніцтва прафзвязу РЭП зазнала рэпрэсіі. Генадзя Фядыніча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным, незаконным Маршы абураных беларусаў, які адбыўся 17 лютага ў Менску, і ў паўторным парушэнні закона «Аб масавых мерапрыемствах». Прафсаюзнага лідара аштрафавалі на 640 даляраў ЗША.

У лісце Лукашэнку IndustriALL і МКП назвалі атаку беларускіх уладаў на прафсаюзных лідараў і іх прафзвязы «ўмяшаннем ва ўнутраныя справы прафзвязаў, што з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Канвенцыі МАП №87 аб свабодзе аб'яднання».

Генадзь Фядыніч - вядомы прафсаюзны лідар, які ўзначальвае Беларускі прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) з пачатку 90-х гадоў. У 1999 годзе РЭП разам з некалькімі іншымі прафзвязамі з былога Савецкага Саюза быў прызнаны глабальнымі саюзамі свабоднай дэмакратычнай арганізацыяй. Прафзвяз стаў чальцом Міжнароднай федэрацыі металістаў, папярэдніцы IndustriALL.

У чэрвені 2012 года на ўстаноўчым кангрэсе Глабальнага саюза IndustriALL Генадзь Фядыніч быў абраны тытульным чальцом Выканаўчага камітэта IndustriALL. Праз чатыры гады на 2-м Сусветным кангрэсе IndustriALL, які адбыўся ў Бразіліі, калегі з рэгіёну СНД пераабралі яго на пасаду намесніка чальца Выканаўчага камітэта, і цяпер ён рэпрэзентуе прафзвязы рэгіёну.

Ігар Комлік таксама не пачатковец у прафсаюзным руху. Інжынер і юрыст паводле адукацыі, з 1994 да 2004 года ён працаваў у канструктарскім бюро радыёэлектроннага завода «Планар». Тады ж яго абралі старшынём першаснай прафсаюзнай арганізацыі прафзвязу РЭП. З 2010 года Ігар Комлік узначальвае Менскую гарадскую прафсаюзную арганізацыю і працуе галоўным бухгалтарам прафзвязу РЭП.

Глабальны саюз IndustriALL заклікае ўсе сяброўскія арганізацыі падтрымаць кампанію LabourStart і запатрабаваць неадкладнага вызвалення Ігара Комліка і спынення крымінальнага пераследу Генадзя Фядыніча.

Генеральны сакратар IndustriALL Вальтэр Санчэс сказаў:

«Мы заклікаем усе сяброўскія арганізацыі дапамагчы нам абараніць наш партнёрскі Прафзвяз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і яго лідараў Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча ў Беларусі. Яны вінаватыя толькі ў тым, што не маўчалі аб сталым падзенні ўзроўню жыцця і працоўных стандартаў рабочых людзей у Беларусі. Напраўду ў кожнай краіне свету незалежныя прафзвязы робяць жыццё лепшым. Не адкладаючы, накіруйце патрабаванні рэжыму Лукашэнкі. Давайце спынім гэтую атаку на незалежныя прафзвязы і іх лідараў у Беларусі».

ВАЛЬТЭР САНЧЭС
ВАЛЬТЭР САНЧЭС НА СУСТРЭЧЫ З НЕЗАЛЕЖНЫМІ ПРАФСАЮЗАМІ БЕЛАРУСІ Ў СТУДЗЕНІ 2017 ГОДА. ФОТА BELNP.ORG

Генеральная сакратарка МКП Шаран Бэроў сказала:

«Гэтыя кваліфікуюцца як умяшанне дзяржавы ў дзейнасць незалежных прафзвязаў. Яны перапынілі працу офісаў двух прафзвязаў і стварылі атмасферу рэпрэсій і страху. Беларусь павінна прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і цалкам выканаць рэкамендацыі Камісіі МАП у расследаванні, у тым ліку ў дачыненні да замежнай дапамогі, і спыніць выкарыстанне існых прававых раздзелаў, падобных на гэтыя, для пераследу прафсаюзных лідараў».

ШАРАН БЭРОЎ
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках