19 траўня 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка - пад прыцэлам войск NATO

11
Палітолаг: Лукашэнка - пад прыцэлам войск NATO

Менск атрымаў сігнал.

Рэжым Лукашэнкі пачаў раптоўную праверку сродкаў-носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі. У гатоўнасць прыведзены "Іскандэры" і эскадрылля Су-25. Аб пачатку праверкі стала вядома 7 траўня.

За дзень да гэтага Мінабароны РФ заявіла, што па даручэнні Пуціна "найбліжэйшым часам" правядзе вучэнні аб выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі.

Навошта Лукашэнку і Пуціну спатрэбілася “трэсці ядзернай дубінкай”? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палітычным экспэртам, кіраўніком украінскага Цэнтра вайсковых прававых даследаванняў Аляксандрам Мусіенкам:

- Лукашэнка ж яшчэ ўчора выказаўся з гэтай нагоды, заклікаўшы спыніць тых, хто пагражае ядзернай вайной і хоча планету ператварыць у ядзерны попел. Гэта значыць, перафразуючы, ён заклікаў спыніць Пуціна. Бо зараз ніхто не пагражае ядзернай зброяй, толькі ён. Гэта, дарэчы, вельмі цікавае назіранне.

Цяпер жа яны з Пуціным сінхронна пачалі праверку войскаў. Скажу, што да гэтага ўсё ішло, калі РФ размясціла на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Было зразумела, што Беларусь будзе адыгрываць вядучую ролю ў гэтай канфрантацыі з Захадам.

Яе паставілі на перадавую гэтых дзеянняў: дэманстрацыі ядзерных магчымасцяў, пагроз, эскалацыі і да таго падобнага.

У Расеі тут свая задача. Яны не бачаць на сённяшні дзень стратэгічнага поспеху на полі бою ва Украіне. Пуцін рэальна баіцца ўводу французскіх і войскаў іншых краін ва Украіну. Плюс яны сур'ёзна збянтэжаныя ўдарамі ўкраінскіх дронаў па сваёй тэрыторыі.

Таму Пуцін зноў пачаў палохаць свет ядзернай дубінкай. Ён рабіў гэта і раней, але сёлета ёсць адметная асаблівасць - выкарыстоўваецца і Беларусь.

- Няўжо гэта сыдзе Лукашэнка з рук?

- На выходных з'явілася цікавая публікацыя ў італьянскай La Repubblica аб тым, што NATO адсунула “чырвоныя лініі” ў сутыкненні з РФ. Яны пішуць, што краіны Альянсу разглядаюць варыянты нанясення ўдараў па ваенных аб'ектах на тэрыторыі Беларусі ў выпадку агрэсіі з яе тэрыторыі (супраць Украіны ці іншых краін-суседзяў).

Яны паслалі сігнал, што ўсе аб'екты (у тым ліку - захоўвання ядзернай зброі, размяшчэння яе носьбітаў) пад прыцэлам войскаў NATO. Калі ж Лукашэнка надумае нешта ажыццявіць, пайсці на правакацыі, то яны гатовыя нанесці ўдар. Усе правакацыі будуць несці сур'ёзныя наступствы.

Падкрэслю, Пуціным проста выкарыстоўваецца Беларусь, вось і ўсё. На сёння ніякіх пагроз для Беларусі няма.

Упэўнены, што калі яны нешта зробяць, то ўдары ў адказ будуць. Аднак Пуціна гэта задавальняе. Разумееце, яны забудуцца пра свае абавязанні АДКБ, як забыліся ў Арменіі. Ужо Пашынян нават не атрымаў запрашэнне на інаўгурацыю Пуціна. Усё, ужо не патрэбны. Тое самае можа адбыцца і з “саюзнікам” Лукашэнкам. Не факт, што Пуцін будзе абараняць яго.

На вялікі жаль, пад прыцэлам беларусы. Лукашэнка і Пуцін найперш паставілі пад удар беларускі народ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках