4 траўня 2024, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ нагадала беларусам пра выкананне важнага правіла

33
ДАІ нагадала беларусам пра выкананне важнага правіла
ФОТА: AUTOGRODNO.BY

У Беларусі з 25 жніўня кіроўцы абавязаныя ездзіць з уключаным блізкім святлом.

У сувязі са сканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года, для папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей, з 25 жніўня да 5 верасня ДАІ правядзе акцыю «Увага - дзеці!».

У гэтыя дні аўтамабілісты павінны выкарыстоўваць блізкае святло фар нават у светлы час дня, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці.

За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць - могуць аштрафаваць на 46 рублёў (дзве базавыя адзінкі).

У ДАІ адзначаюць рост колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей. Асноўнымі прычынамі здарэнняў з'яўляюцца: парушэнне правілаў перавозкі непаўналетніх, ненадаванне кіроўцамі перавагі пешаходам і пераход дзецьмі дарогі ў неўстаноўленым месцы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках