4 траўня 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Беларусі наогул варта забараніць браць крэдыты

15
Леанід Заіка: Беларусі наогул варта забараніць браць крэдыты
ЛЕАНІД ЗАІКА

Лукашэнка не паспявае расплачвацца па тых пазыках, якія ўжо ўзяў.

Беларусь возьме крэдыт у Расеі, каб вярнуць запазычанасць Расеі. І гэта зусім не парадокс, а рэаліі беларускай эканомікі. Так неабходнасць у расейскім крэдыце на 700 мільёнаў даляраў тлумачыць «Еўрарадыё» старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб.

«Нам трэба 700 мільёнаў даляраў ад Расеі, каб вярнуць у гэтым годзе 700 мільёнаў даляраў Расеі без зніжэння золатавалютных рэзерваў. Ужо некалькі апошніх гадоў палітыка дзяржавы ў галіне дзяржаўнай запазычанасці фармулюецца проста: пазычыць, каб аддаць».

Расейскі ўрад ужо ўхваліў вылучэнне дзяржаўнага крэдыту нашай краіне. У хуткім часе павінны прайсці перамовы прадстаўнікоў Міністэрства фінансаў і МЗС краін, а потым - падпісанне адпаведнага беларуска-расейскага пагаднення.

Са слоў эканаміста Леаніда Заікі, Беларусі наогул варта забараніць браць крэдыты, бо краіна не паспявае расплачвацца па тых пазыках, якія мы ўжо ўзялі.

«Мы не паспяваем расплачвацца, наш ВУП абрынуўся з 2014 года на 38%. На столькі стала менш даходаў і менш магчымасцяў. Нам толькі сёлета трэба заплаціць блізу 4 мільярдаў даляраў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках