27 красавiка 2024, Субота, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады залазяць у пазыкі, каб аддаць запазычанасці

15
Беларускія ўлады залазяць у пазыкі, каб аддаць запазычанасці

Расея выдасць Беларусі $700 мільёнаў на выплату запазычанасці перад ёй.

Беларусь атрымала ад Расеі дзесяцігадовы дзяржаўны крэдыт на агульную суму 700 мільёнаў даляраў. Сродкі пойдуць на рэфінансаванне абавязацельстваў Менска перад Масквой за раней атрыманую пазыку, піша mk.ru.

Урад Расеі ўхваліў выдачу крэдыту Беларусі сумай $700 млн. Загад аб падпісанні адпаведнага пагаднення быў размешчана на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

У адпаведнасці з дакументам грошы будуць выдадзеныя «ў мэтах далейшага ўмацавання дружалюбных стасункаў» для выплаты раней выдадзеных Расеяй крэдытаў.

«Сродкі крэдыту выдаюцца ў расейскіх рублях...на мэты выплаты і абслугоўвання ў 2017 годзе дзяржаўнай запазычанасці Рэспублiкi Беларусь перад Расейскай Федэрацыяй», - гаворыцца ў праекце пагаднення.

Выплаціць новы крэдыт Беларусь павінна цягам дзесяці гадоў. Пачынаючы з 2018-га ён павінен штогод выплачвацца дзвюма ратамі сумамі ад $35 млн да $133 млн.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках