4 траўня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: тапельцу ўсё адно, колькі над ім вады

14
Леанід Злотнікаў: тапельцу ўсё адно, колькі над ім вады
Леанід Злотнікаў
ФОТА: CHARTER97.ORG

Лукашэнку больш нельга залазіць у запазычанасці, таму што Беларусь не зможа іх аддаць.

Беларусь возьме крэдыт у Расеі, каб вярнуць запазычанасць Расеі. Расейскі ўрад ужо ўхваліў вылучэнне дзяржаўнага крэдыту нашай краіне. У хуткім часе павінны прайсці перамовы прадстаўнікоў Міністэрства фінансаў і МЗС краін, а потым - падпісанне адпаведнага беларуска-расейскага пагаднення, паведамляе «Еўрарадыё».

Праблемы запазычанасці далей будуць яшчэ больш вострымі, бо эканоміка не развіваецца, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў. 10% бюджэту сыходзіць на вяртання запазычанасцяў.

«Тапельцу ўсё адно, колькі над ім вады. У нас запазычанасці, якія мы не ведаем, як аддаць у перспектыве. Сёлета мы яшчэ іх аддамо, натуральна. Але праблема будзе нарастаць. У запазычанасці нельга больш залазіць, таму што мы можам не аддаць пазней».

На сёння замежная запазычанасць Беларусі складае 15,6 мільярдаў даляраў. Толькі за паўгода Беларусь заплаціла 508 мільёнаў даляраў па замежных запазычанасцях.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках