6 траўня 2024, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец пабудаваў пад Менскам дом, які шакіруе суседзяў

138
Бізнэсовец пабудаваў пад Менскам дом, які шакіруе суседзяў

Незвычайны асабняк з'явіўся ў Ратамцы.

«Гэты дом я фатаграфавала на тэлефон, паказала на працы. А потым выдаліла ўсе, каб нават у памяці мабільнага не было гэтых чарцей, - распавядае tut.by жыхарка Ратамкі, Марыя Мікалаеўна. - Спачатку дом выглядаў сімпатычна, унучка параўноўвала яго з казачным замкам. Але калі з плота «палезлі» чорныя рукі і чарапы, а на даху з'явіліся чэрці - гэта стала пераборам. Цяпер унучку міма не важу. Увечары тут і дарослым страшнавата хадзіць - вунь тыя чэрці на даху, якія меншыя, яны свецяцца ў цемры ліхтарыкамі».

Марына Мікалаеўна спыняецца каля дома, разглядае з цікаўнасцю, хоць бачыла яго не раз. Калі заўважае, што ў чэрапа ў плоце з вачэй тырчаць драты, перасмыквае плячыма.

- Напэўна і чарапы хутка будуць свяціцца ў цемры, як тыя чэрці на даху, - мяркуе жанчына.

На вуліцу выходзіць сусед. Яго дом - праз плот. І з двара, і з вокнаў выгляд суседа не цешыць - паўсюль, кажа, чэрці. Адзін з іх, здаецца, нават цэліцца ў акно з лука. На глебе ўсёй гэтай «чартаўшчыны» людзям ёсць пра што пагаварыць.

- Гаспадар дома - з выгляду цалкам звычайны, бізнэсовец. Тое, што ён чалавек з фантазіяй, можна было западозрыць і па машыне, цюнінгаванай чарапамі. Дом ён пачаў будаваць яшчэ гадоў дзесяць таму, потым кінуў. Гады два таму з'явіўся і аднавіў працы. І вось што атрымалася...

Падыходзіць яшчэ адна мясцовая жыхарка. Яна дастае тэлефон і, хаваючы ўсмешку, фатаграфуе чорта, фігура якога «караскаецца» па заборы, дзёрзка высунуўшы язык.

- Дом гэты ўжо ўспрымаецца як мясцовая славутасць. Нічога кашмарнага ў гэтым не бачу, але жыць у такім дакладна не стала б, - кажа мясцовая жыхарка.

Жанчына распавяла, што не ўсе суседзі з вуліцы гэткія талерантныя. Людзі палохаюцца рук, якія тырчаць з плота, альтанкі, купал якой выкладзены чарапамі.

- Наш сусед Аляксандр напісаў скаргу ў сельвыканкам, - распавяла жанчына. - Старшыня і намеснік прыехалі, патапталіся і з'ехалі. А што яны могуць зрабіць? Гэта ж прыватная ўласнасць. Так, фантазія такая ў чалавека, і грошай яму на гэта стае. Тут нават цяжка ўявіць, колькі выдаткаў толькі на камень жадэіт сышло, якім выкладзены і фасад дома, і плот звонку і ўнутры. Відаць, што чалавек задумваў нешта асаблівае, дзіўнае - і ў яго гэта атрымалася.

«Вядома, у ідэале хацелася пагутарыць з уладальнікам дома, але ніхто з суседзяў не змог падказаць яго кантактаў», - адзначаюць журналісты.

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках