5 траўня 2024, Нядзеля, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі запатрабавалі адкрыць архівы КДБ і спыніць «адбельваць» сталінізм

17
У Беларусі запатрабавалі адкрыць архівы КДБ і спыніць «адбельваць» сталінізм

Палітыкі і грамадскія актывісты падпісалі рэзалюцыю форума «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны».

22 жніўня напярэдадні Міжнароднага дня Памяці ахвяр сталінізму і нацызму («Дня чорнай стужкі») у Менску прайшоў Форум «Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны», піша сайт «Беларускі дакументацыйны цэнтр».

Удзел у Форуме ўзялі блізу сарака чалавек, сярод якіх беларускія гісторыкі, праваабаронцы, лідары партый і ініцыятыў: Павел Севярынец (сустаршыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя), Анатоль Лябедзька (старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі), Алег Корбан («Альтэрнатыва»), Юрась Губарэвіч (рух «За Свабоду»), Зінаіда Тарасевіч (Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій), Уладзімір Раманоўскі (Менскі філіял міжнароднага таварыства «Мемарыял»), Ганна Шапуцька (каардынатар ініцыятывы «За ўратаванне Курапат»), Яўген Батура («Вяртанне Памяці»), гісторыкі: Таццяна Процька, Ігар Кузняцоў, Анатоль Тарас, Ірына Раманава, Зміцер Дрозд, Зміцер Юркевіч, праваабаронцы Раіса Міхайлоўская (Беларускі дакументацыйнага цэнтр), Алег Воўчак (ПЦ «Прававая дапамога насельніцтву»), Таццяна Агеева, Ігар Рынкевіч («Грамадзянскі вердыкт»), Галіна Чарапок (Цэнтр прававой трансфармацыі), мастак Алесь Пушкін, паэт Славамір Адамовіч, кінарэжысёр Вольга Нікалайчык, тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, журналістка, грамадская дзяячка Аксана Харлан, журналістка Дыяна Серадзюк і іншыя.

На Форуме з дакладамі выступілі Ігар Кузняцоў «Злачынствы сталінізму і нацызму ў Беларусі: трагічныя ўрокі гісторыі», Зміцер Дрозд «Архіўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Міжнародны досвед» і Таццяна Процька «Архівы КДБ і ФСБ пра савецкае мінулае Беларусі». У другой частцы прайшло актыўнае абмеркаванне, як рэзалюцыі Форуму, так і наогул сітуацыі, якая склалася цяпер у Беларусі, з вывучэннем тэмы рэпрэсій, высвятленнем імён усіх ахвяр, доступам да архіваў, будаўніцтвам помніка ў «Курапатах».

У выніку была прынятая рэзалюцыя (поўныя тэксты размешчаны ніжэй), якую падпісалі ўсе ўдзельнікі, у тым ліку і ад імя сваіх партый і арганізацый. Завочна Форум падтрымалі і далучыліся да яго рэзалюцыі дзясяткі беларускіх палітыкаў, праваабаронцаў, гісторыкаў, актывістаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, праваабаронцаў, былых палітычных вязняў. Не змаглі асабіста прысутнічаць, але падтрымалі рэзалюцыю: кандыдаты ў прэзідэнты на выбарах 2010 года былыя палітычныя зняволеныя Андрэй Саннікаў (грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь»), Мікалай Статкевіч (БСДП), Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, лідар «Маладога фронту Зміцер Дашкевіч, драматург і пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, пісьменнік, грамадскі дзеяч Міхась Скобла, Валянціна Логвін (украінскае аб'яднанне «Січ»), Ірына Кашталян (Беларускі архіў вуснай гісторыі), Ларыса Стома, Валянціна Свяцкая і Вацлаў Арэшка («Экспэрты ў абарону Курапатаў»), праваабаронцы Паліна Сцепаненка, Андрэй Бандарэнка, Людміла Кучура (ініцыятыва «За справядлівы суд у Беларусі»), каардынатары «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель і Максім Вінярскі, былы палітычны зняволены, лідар Незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» Мікалай Аўтуховіч і іншыя.

Рэзалюцыя Форуму, якая будзе адпраўлена ва ўсе кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь, адкрыта для падпісання ўсімі для каго важная праўда, высвятленне імёнаў і шанаванне памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій грамадзян, партый, рухаў, кампаній, арганізацый і т.д. Заўтра яе тэкст з'явіцца на сайце петыцый.

Ніжэй прыводзім тэксты рэзалюцый на беларускай і рускай мовах і просім усіх грамадзян Беларусі падтрымаць іх сваімі подпісамі.

Сайт Сharter97.org прыводзіць тэкст рэзалюцыі:

Рэзалюцыя Форума “Бальшавіцкі тэрор. Права на ўстанаўленне ісціны”

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі розных партый, грамадзянскіх ініцыятываў, кампаній і арганізацый, да 100-годдзя бальшавіцкага перавароту, што паклаў пачатак узрушэнняў, якія ўнеслі мільёны жыццяў, а таксама да 80-годдзя пачатку ў СССР Вялікага тэрору, разумеючы, што права грамадзян на ўстанаўленне ісціны, а таксама ўстанаўленне імёнаў і шанаванне памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій немагчымыя без свабоднага доступу да архіваў, патрабуем:

1. Зняць грыфы сакрэтнасці з усіх змешчаных на захоўванне ў Беларусі дакументаў за 1917-1953 гады.

2. Перадаць з ведамасных у адкрытыя дзяржаўныя архівы ўсе архіўна-следчыя справы на рэпрэсаваных у 1920-1970-я гады. Забяспечыць свабодны доступ да ўсіх дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні больш за 75 гадоў, што ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам не могуць падпадаць пад абмежаванне як таямніца асабістага жыцця.

3. Забяспечыць свабодны доступ (у тым ліку і праз інтэрнэт) да базы дадзеных «Звесткі аб неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянах Беларусі”, якая знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, бо наяўная ў ёй інфармацыя не падпадае ні пад якія законныя абмежаванні.

4. Устанавiць і назваць усе існуючыя ў Беларусі месцы масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр рэпрэсій.

5. Пазначыць гэтыя месцы, усталяваць вакол іх адпаведныя ахоўныя зоны, назваць імёны пахаваных там ахвяраў палітычных рэпрэсій і прыняць усе меры па ўвекавечанні іх памяці.

6. Правесці поўную і канчатковую рэабілітацыю сотняў тысяч грамадзян: раскулачаных, ваеннапалонных, замежных грамадзян і г.д. Пры адсутнасці інфармацыі пра месцы адбыцця пакарання, а таксама высланых у адміністрацыйным парадку ў розныя рэгіёны СССР, звярнуцца на дзяржаўным узроўні да кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі і Казахстана з просьбай, каб кампетэнтнымі органамі быў праведзены пошук і складзеныя пайменныя спісы ўсіх рэпрэсаваных грамадзян БССР. Пры адсутнасці ў Беларусі звестак пра месцы расстрэлаў і пахаванняў, уключаючы Курапаты, на дзяржаўным узроўні звярнуцца да кіраўніцтва РФ, каб адпаведны пошук быў праведзены ў архівах ФСБ і МУС РФ.

7. Прызнаць адмаўленне сталінскіх рэпрэсій, іх апраўданне і прапаганду сталінізму, у залежнасці ад цяжару, адмiнiстрацыйным цi крымінальным злачынствам, для чаго ўнесці адпаведныя змены ў адпаведныя Кодэксы.

Рэзалюцыя адкрыта для падпісання ўсімі зацікаўленымі ва ўстанаўленні ісціны, устанаўленні імёнаў і шанаванні памяці ўсіх нявінна пацярпелых ад рэпрэсій грамадзян, партый, рухаў, кампаній, арганізацый і інш.

Резолюция Форума «Большевистский террор. Право на установление истины»

Мы, граждане Республики Беларусь, представители различных партий, гражданских инициатив, кампаний и организаций, в год 100-летней годовщины большевистского переворота, положившего начало потрясений, унесших миллионы жизней, а также 80-летнюю годовщину начала в СССР Большого террора, понимая, что право граждан на установление истины, а также установление имен и почитание памяти всех невинно пострадавших от репрессий невозможны без свободного доступа к архивам, требуем:

1. Снять грифы секретности со всех находящихся на хранении в Беларуси документов за 1917-1953 годы.

2. Передать из ведомственных в открытые государственные архивы все архивно-следственные дела на репрессированных в 1920-1970-е годы. Обеспечить свободный доступ ко всем документам, находящихся на хранении более 75 лет, которые в соответствии с белорусским законодательством не могут подпадать под ограничение как тайна личной жизни.

3. Обеспечить свободный доступ (в том числе и через интернет) к находящейся в Национальном архиве Республики Беларусь базе данных «Сведения о необоснованно репрессированных гражданах Белоруссии», так как имеющаяся в ней информация не подпадает ни под какие законные ограничения.

4. Установить и назвать все имеющиеся в Беларуси места массовых расстрелов и захоронений жертв репрессий.

5. Обозначить эти места, установить вокруг них соответствующие охранные зоны, назвать имена захороненных там жертв политических репрессий и принять все меры по увековечиванию их памяти.

6. Провести полную и окончательную реабилитацию сотен тысяч граждан: раскулаченных, военнопленных, иностранных граждан и т.д. При отсутствии информации о местах отбытия наказания, а такжевысланных в административном порядке в различные регионы СССР, обратиться на государственном уровне к руководству Российской Федерации и Казахстана с просьбой, чтобы компетентными органами был произведен поиск и составлены поименные списки всех репрессированных граждан БССР. При отсутствии в Беларуси сведений о местах расстрелов и захоронений, включая Куропаты, на государственном уровне обратиться к руководству РФ, чтобы соответствующий поиск был произведён в архивах ФСБ и МВД РФ.

7. Признать отрицание сталинских репрессий, их оправдание и пропаганду сталинизма, в зависимости от тяжести, административным или уголовным преступлением, для чего внести соответствующие изменения в соответствующие Кодексы.

Резолюция открыта для подписания всеми заинтересованными в установлении истины, установлении имён и почитании памяти всех невинно пострадавших от репрессий граждан, партий, движений, кампаний, организаций и т.п.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках