6 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украінскі сцяг будзе ўзняты над Данецкам, Луганскам, Сімферопалем і Севастопалем

9
Парашэнка: Украінскі сцяг будзе ўзняты над Данецкам, Луганскам, Сімферопалем і Севастопалем

Прэзідэнт Украіны павіншаваў суайчыннікаў з Днём дзяржаўнага сцягу.

Пра важнасць дзяржаўнага сімвала Пятро Парашэнка напісаў у сваім Facebook.

«Наш ўкраінскі сцяг - сімвал нязломнасці духу ўкраінскага народа і волі да перамогі. Веру, што найбуйнейшыя нашы перамогі ў імя Украіны яшчэ наперадзе. І сіне-жоўты сцяг будзе ўзняты над Данецкам, Луганскам, Сімферопалем і Севастопалем», - гаворыцца ў віншаванні Парашэнкі.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман адзначыў, што «пад гэтым сцягам украінцы праяўлялі імкненне да незалежнасці і саборнасці».

«Ён сімвалізуе прыгажосць нашай прыроды, працавітасць і любоў да свабоды народа. Пад сіне-жоўтым сцягам нашы бясстрашныя ваяры абараняюць краіну ад агрэсара. Хай бы ён і далей аб'ядноўваў украінскі народ ад усходу да заходу і з поўначы на поўдзень», - адзначыў кіраўнік украінскага ўрада ў Facebook.

Дзень дзяржаўнага сцяга Украіны - дзяржаўнае свята Украіны, прысвечанае аднаму з яе дзяржаўных сімвалаў. Адзначаецца штогод 23 жніўня.

Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеі 20 лютага 2014 года. 7 кастрычніка 2015 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў адпаведны закон. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках