6 траўня 2024, панядзелак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» ладзіць восеньскі распродаж

5
«Белавія» ладзіць восеньскі распродаж
Фота: tut.by

Падарожжа павінна адбыцца з 15 кастрычніка да 15 снежня.

«Белавія» 24 жніўня правядзе акцыю на палёты. Спецыяльныя цэны за пералёт - 30 еўраў плюс таксы і зборы ў адзін бок. Падрабязнасці распродажу авіякампанія распавядае на сайце.

Акцыя стартуе 24 жніўня, а 00.01 паводле менскага часу, завяршаецца ў той жа дзень, 24 жніўня а 23.59. Падарожжа, паводле умоў распродажу, павінна адбыцца з 15 кастрычніка 2017 года да 15 снежня 2017 года.

Купіць білет па акцыі можна толькі на сайце belavia.by. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы «Белавія», толькі на рэгулярныя маршруты. Такія напрамкі, як палёты ў падмаскоўны аэрапорт «Жукоўскі» і ў Бейрут, не ўдзельнічаюць у распродажу.

Прапанова дзейнічае пры куплі білетаў як з Менска, так і ў Менск, толькі па маршруце туды-назад. Мяняць час і дату вылету нельга, білеты незваротныя. Колькасць месцаў па акцыі абмежаваная.

Пры адсутнасці акцыйных білетаў на выбраныя даты можна скарыстацца функцыяй «Каляндар тарыфаў» у раздзеле «Заказ білетаў», падказваюць у авіякампаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках