6 траўня 2024, панядзелак, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі вы хочаце змяніць свет, спачатку засцяліце свой ложак»

11
«Калі вы хочаце змяніць свет, спачатку засцяліце свой ложак»

Матывацыйная прамова амерыканскага адмірала, якая прымушае задумацца.

У сетцы робіцца папулярнай матывацыйная прамова амерыканскага адмірала Уільяма Макрэйвена падчас сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэта Тэхаса.

Як паведамляе censor.net, амерыканскі вайсковец распавядае студэнтам, з чаго б варта было пачаць, каб стаць сааўтарам чагосьці грандыёзнага і важнага.

«Хочаце змяніць свет? Пачніце запраўляць свой ложак. Робячы гэта кожную раніцу, вы будзеце выконваць першае заданне свайго дня. Вы будзеце адчуваць трошкі гонару, і гэта будзе стымулам для таго, каб зрабіць штосьці яшчэ, і яшчэ, і яшчэ. На канец дня гэта адно маленькае заданне абернецца выкананнем шмат якіх заданняў. Запраўляючы ложак, вы навучыцеся разумець, што маленькія рэчы таксама маюць значэнне. Калі вы не можаце правільна рабіць маленькія рэчы, то ніколі не зможаце правільна рабіць вялікія. І калі надарыцца, што дзень пойдзе не так, вы вернецеся дадому да засланага ложку. Які вы самі і заслалі. Засланы ложак нагадае вам пра тое, што заўтрашні дзень будзе лепшым», - распавёў Макрэйвен.

Уільям Гары Макрейвен - адмірал ВМС ЗША ў адстаўцы, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый ЗША (2011-2014) і аб'яднанага камандавання спецыяльных аперацый (2008-2011). Удзельнік вайны ў Персідскім заліве, Іраку і Афганістане

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках