5 траўня 2024, Нядзеля, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія актывісты змагаюцца за захаванне габрэйскай спадчыны

2
Гомельскія актывісты змагаюцца за захаванне габрэйскай спадчыны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Кіраванне Лукашэнкі стала сур'ёзным выклікам для гістарычнай памяці народаў Беларусі.

24 жніўня прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман і кіраўнік грамадска-палітычнага цэнтра ў Гомелі Уладзімір Кацора правядуць сумесную прэс-канферэнцыю: «Габрэйская гістарычная спадчына Беларусі - мінулае, сучаснасць без будучыні» на якой плануецца падняць пытанне пра будаўніцтва жылых дамоў на габрэйскіх могілках у Гомелі і Мазыры, паведамляе сайт gomelspring.org.

Як адзначаецца ў адмысловым прэс-рэлізе арганізатараў, за час кіравання краінай Лукашэнкам габрэйская гістарычная спадчына панесла незаменныя страты. Знішчаныя сінагога ў Любані, дзве сінагогі ў Менску. Вяліся земляныя работы на габрэйскіх могілках у Горадні, Гомелі, Мазыры, Ваўкавыску. Улады Беларусі, праваахоўныя органы атрымалі дзясяткі зваротаў з сотнямі подпісаў ад людзей, арганізацый Аўстраліі, Ізраіля, ЗША з патрабаваннем пакінуць у спакоі месцы пахаванняў.

Галоўны рабін Расеі Адольф Шаевіч, звяртаючыся да правіцеля Беларусі ў 2016 годзе, пісаў: «Наша рэлігія, таксама як хрысціянства і іслам, патрабуе безумоўнай павагі да парэшткаў нябожчыкаў. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннях i пахавальнай справе» забараняе любое будаўніцтва на тэрыторыі могілак, незалежна ад даты апошняга пахавання». Гэты ж Закон забараняе ўзвядзенне капітальных пабудоў на ўчастках зямлі, на якіх знаходзяцца старыя магілы, за выключэннем мемарыяльных і культавых аб'ектаў».

Арганізатары таксама адзначаюць, што летась наша краіна і ЗША падпісалі міжнароднае Пагадненне аб ахове і захаванні некаторых культурных каштоўнасцяў, па якім ўзялі на сябе ўзаемныя абавязкі ў ахове культурнай спадчыны ўсіх нацыянальных, рэлігійных і этнічных груп, якія жывуць або жылі на іх тэрыторыях. Гэта Пагадненне датычыцца, у тым ліку і да старадаўніх могілак.

«Але, на жаль, падпісанне пагаднення не спыніла, а надало новы імпульс будаўніцтву жылых дамоў на габрэйскіх могілках у Гомелі і Мазыры. Судовыя інстанцыі адмаўляюцца прымаць да разгляду пазовы абаронцаў святых для кожнага нармальнага чалавека месцаў. На іх аказваецца ціск», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 24 жніўня а 14.00 у Грамадска-палітычным цэнтры па адрасе: г. Гомель, вул. Палеская, 52.

Запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, зацікаўленыя асобы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках