6 траўня 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Думай! Вырашай! Дзейнічай!

7
Думай! Вырашай! Дзейнічай!

У інтэрнэце з'явіліся ўлёткі, плакаты і банеры з інфармацыяй пра Акцыі папярэджання.

Інфармацыйныя матэрыялы публікуе сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у падрыхтоўку дэманстрацыі, якая адбудзецца 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы. Што для гэтага можна зрабіць?

1. Запрасіць на Кастрычніцкую плошчу Менска 8 верасня сваіх сяброў і аднадумцаў. Чым мацней будзе наш пратэст супраць вучэнняў, тым меншая імавернасць таго, што расейскія войскі застануцца тут пасля іх заканчэння.

2. Надрукаваць простыя аднакаляровыя ўлёткі фармату А4 з інфармацыяй пра акцыю альбо пра прычыны яе правядзення. Іх можна расклеіць каля свайго дома, на прыпынках грамадскага транспарту, каля паліклінік, крам, рынкаў. Асабліва актуальна гэта для менчукоў - так пра падрыхтоўку пратэсту даведаюцца больш жыхароў сталіцы.

3. Выкласці адзін з банераў з інфармацыяй пра Акцыі папярэджання ў любую з сацыяльных сетак пад хэштэгам #ЗамірнуюБеларусь, #ЗамирнуюБеларусь, #8верасня, #Запад2017, #Захад2017.

4. Падтрымаць ініцыятыву беларускіх блогераў і паведамляць пра расейскія войскі ў вашым населеным пункце, іх колькасці, перамяшчэнні і паводзінах. Гэта дапаможа стварыць больш поўную карціну падзей, вучэнняў якія адбываюцца.

Не забывайце: лепш папярэдзіць агрэсію, чым стаць яе ахвярай.

Плакаты і банеры да акцыі:

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках