6 траўня 2024, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія выпусціць крыптавалюту - эсткоіны

11
Эстонія выпусціць крыптавалюту - эсткоіны

Эстонія вырашыла пашырыць свой бюджэт за кошт выхаду на ICO, выпусціўшы ўласныя токены пад назвай «эсткоіны».

Эстонія - гэта першая краіна, якая прапануе праграму электроннага грамадзянства. Праграма дазваляе сваім удзельнікам скарыстацца мноствам урадавых паслуг, у тым ліку пачаць працу ў кампаніі, якая базуецца ў Еўрапейскім звязе, фактычна без рэальнага грамадзянства, піша hi-tech.mail.ru.

Ідэю выхаду на ICO для пашырэння бюджэту краіны і выпуску уласнай крыптавалюты прапанаваў Каспар Коржус, аўтар праграмы электроннага грамадзянства. Коржус у агульнадаступным дакуменце выклаў тое, як ён бачыць выхад краіны на ICO.

Наступным крокам можа стаць распрацоўка тэхнічнага дакумента з выкладаннем кошту токенаў і таго, як менавіта будуць выкарыстоўвацца інвестыцыі.

Паводле задумы, грошы, атрыманыя ў выніку размяшчэння, могуць быць выкарыстаны фондам, што кіруецца ўрадам і знешнімі прыватнымі кампаніямі. Гэты фонд будзе выкарыстоўвацца для інвестыцый у новыя тэхналогіі для дзяржаўнага сектара, а таксама для інвеставання венчурнага капіталу ў эстонскія кампаніі, створаныя як мясцовымі, так і «электроннымі» рэзідэнтамі.

У канчатковым рахунку, токены будуць выкарыстоўвацца ў якасці спосабу аплаты дзяржаўных і прыватных паслуг як унутры краіны, так і ва ўсім свеце. Гэтыя працэдуры павінны забяспечыць вяртанне інвестыцый для ўдзельнікаў ICO.

Афіцыйныя ўлады Эстоніі паставіліся да ідэі Коржуса сур'ёзна. Урад ужо запытвае водгукі крыптавалютных экспэртаў, а заснавальнік Ethereum расеец Віталь Бутэрын стаў дарадцам праекта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках