6 траўня 2024, панядзелак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Катыні затрымлівалі здымачную групу «Белсата»

12
У Катыні затрымлівалі здымачную групу «Белсата»
Любоў Лунёва

У мемарыяле «Катынь» пад Смаленскам расейскія паліцэйскія і амапаўцы затрымалі журналістаў «Белсата» Любоў Лунёву і Алеся Сіліча.

Журналістаў вызвалілі больш чым праз гадзіну без складання пратаколаў. Ва ўсіх удзельнікаў беларускай дэлегацыі, якая прыбыла ў мемарыял, праверылі пашпарты.

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, які прысутнічаў у Катыні, распавёў Радыё Свабода:

«Была вялікая колькасць супрацоўнікаў паліцыі, аўтобусы з АМАПам, таксама пікет КПРФ з партрэтамі Сталіна, блізу 30 чалавек. То бок вельмі сур'ёзна ўспрынялі мясцовыя ўлады і камуністы наш візіт. Паліцыя «далучылася» да нас яшчэ на першым пункце, у аэрапорце «Смаленск», дзе мы наведалі месца, дзе ў 2010 годзе разбіўся самалёт з польскай урадавай дэлегацыяй. Пасля гэтага нас фактычна суправаджалі нарады паліцыі, таксама затрымалі супрацоўнікаў тэлеканала «Белсат» Любоў Лунёву і аператара Алеся Сіліча. Да іх падышлі паліцыянты і сказалі, што неабходна праверыць дакументы і для далейшага разгляду праехаць у гарадское аддзяленне паліцыі ў Смаленск», - сказаў Юрась Губарэвіч.

Беларуская дэлегацыя з 50 чалавек у Дзень барацьбы са сталінізмам і нацызмам, які адзначаецца ў Еўропе, наведвала мемарыял «Катынь» пад Смаленскам. Паездку арганізавалі рух «За свабоду» і рух салідарнасці «Разам». У складзе дэлегацыі таксама ёсць прадстаўнікі Партыі БНФ і БХД.

«Відавочна, што перад нашым прыездам ішло нагнятанне атмасферы, перш за ўсё расейскімі сродкамі масавай прапаганды. Таксама мясцовыя сайты пісалі, што група нацыяналістаў спрабуе трапіць на Смаленск і ўчыніць правакацыі. Гэта падагрэла сітуацыю і прыцягнула вялікую колькасць супрацоўнікаў паліцыі. Раней падчас падобных паездак такога ажыятажу не было. Расея бачыць вакол адных толькі ворагаў», - сказаў Юрась Губарэвіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках