6 траўня 2024, панядзелак, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У працы Facebook адбыўся збой

У працы Facebook адбыўся збой

Многія карыстальнікі заявілі пра праблемы з доступам да сацыяльных сетак.

У працы сацыяльнай сеткі Facebook у сераду, 23 жніўня, адбыўся чарговы маштабны збой. Многія карыстальнікі заявілі пра праблемы з доступам, паведамляе The Independent са спасылкай на звесткі сайта Down Detector.

Паводле некаторых звестак, старонкі Facebook не загружаліся ў карыстальнікаў інтэрнэт-браўзэра Google Chrome. У большасці выпадкаў праблема вырашалася ачысткай кэша ў браўзэры.

Паводле звестак Down Detector, з праблемай доступу ў Facebook сутыкнуліся карыстальнікі з Японіі, Заходняй Еўропы і ўсходняй часткі ЗША. За апошнія дні зафіксавана блізу паўтары тысячы зваротаў аб адсутнасці доступу ў сацыяльную сетку.

Праблемы з доступам да Facebook адчувалі і жыхары Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках