8 траўня 2024, Серада, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына датэрмінова вярнула ў краіну палову залатога запасу

17
Нямеччына датэрмінова вярнула ў краіну палову залатога запасу

Цяпер палова нямецкага залатога запасу будзе захоўваецца ў Нямеччыне, астатняе - у Лондане і Нью-Ёрку.

Палова залатога запасу Нямеччыны датэрмінова вернута з-за мяжы і цяпер захоўваецца на тэрыторыі краіны. Пра гэта ў сераду, 23 жніўня, заявіў сябра праўлення Нямецкага федэральнага банка Карл-Людвіг Тыле (Carl-Ludwig Thiele). Такім чынам банк на тры гады раней запланаванага 2020 года вярнуў у краіну блізу 700 тон золата з замежных сховішчаў, паведамляе «Нямецкая хваля».

У выніку грамадскага ціску ў 2013 годзе была прынятая пастанова давесці памер залатога запасу, што захоўваецца ў краіне, да 50 адсоткаў. На гэты момант 1710 тон з 3378 тон залатога запасу знаходзяцца ў Нямеччыне. Астатняе золата размеркаванае паміж Нью-Ёркам (1236 тон) і Лонданам (432 тоны). У выпадку экстранага крызісу золата можа быць абмененае на даляры ЗША, якія з'яўляюцца найважнейшай рэзервовай валютай у свеце. А Лондан з'яўляецца галоўнай сусветнай пляцоўкай для гандлю каштоўнымі металамі.

Раней нямецкае золата захоўвалася і ў Францыі, аднак усе запасы, што захоўваліся там вярнуліся ў Нямеччыну. Са слоў Тыле, кожны злітак, які вярнуўся з-за мяжы быў правераны на вагу і на сапраўднасць. «Ніякіх прэтэнзій не было», - адзначыў ён. Увесь залаты запас Нямеччыны на гэты момант ацэньваецца ў 120 мільярдаў еўраў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках