11 траўня 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкавая брыгада РФ, якая ваявала супраць Украіны, адправілася ў Беларусь?

24
Танкавая брыгада РФ, якая ваявала супраць Украіны, адправілася ў Беларусь?

Нягледзячы на ўсе старанні, утаіць праўду пра вайсковыя вучэнні «Захад-2017» не ўдалося.

Вядома, што вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі адбудуцца з 14 да 20 верасня, і ў іх будуць удзельнічаць тысячы расейскіх вайскоўцаў і сотні адзінак тэхнікі. Аднак інтэрнэт-следчыя амерыканскага стратэгічнага цэнтра Atlantic Council выявілі, што як мінімум часткова гэта будуць жаўнеры, якія ўжо ваявалі на чужой тэрыторыі – супраць Украіны ў 2014 годзе, паведамляе «Белсат».

У адкрытым доступе была інфармацыя аб тым, што ў вучэннях возьмуць удзел часткі 1-а гвардзейскага танкавага войска Узброеных сіл Расеі – аб гэтым яшчэ вясной паведаміў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

У пачатку жніўня ў сацыяльных сетках сталі з'яўляцца сведчанні расейскіх вайскоўцаў аб падрыхтоўцы да адпраўкі ў Беларусь, адзначае супрацоўніца Atlantic Council's Digital Forensic Research Lab Ніка Аляксеева.

Адзін з жаўнераў яшчэ 11 жніўня пакінуў на сваёй старонцы «ВКонтакте» паведамленне «Да Беларусі гатовыя. Адзін дзень да адпраўкі».

Фатаграфія пазначаная геатэгам вёскі Муліна Валадарскага раёна Ніжагародскай вобласці Расеі, дзе знаходзіцца база 6-й асобнай танкавай брыгады (вайсковая частка 54096). З восені 2014 года гэта падраздзяленне ўваходзіць у склад 1-а гвардзейскага танкавага войска.

Танкі і апазнавальныя знакі 6-й брыгады

А яшчэ 6-я брыгада ваявала супраць Украіны – ратавала ад поўнай паразы войскі так званых «ДНР» і «ЛНР». Пра гэта сведчыць інтэрнэт-расследаванне блогера, апублікаванае яшчэ ў 2015 годзе.

Блогер знайшоў амаль 20 асабістых старонак вайскоўцаў брыгады па фота, зробленым у палявым лагеры ў Растоўскай вобласці ў верасні 2014 года.

Ён звязаў сталыя тактычныя знакі з баявой тэхнікі брыгады з часовымі тактычнымі знакамі, калі тэхніка была перафарбаваная для вайны супраць Украіны.

Брыгада мела ў 2014 годзе і цяпер мае на ўзбраенні танкі Т-72Б3. Гэтая мадыфікацыя была распрацаваная ў Расеі ўжо пасля развалу Савецкага Саюза, таму ва ўкраінскім войску такіх не было.

Баявыя страты

Падчас баёў з украінскім войскам у жніўні 2014-га года брыгада панесла страты. 26 жніўня з'явілася інфармацыя аб гібелі двух жаўнераў брыгады. Паведамленне з фота зрабіў Дзмітрый Гарбачоў, які сам служыў у падраздзяленні.

28-га жніўня ў каментарах да іншага паведамлення Андрэй Фралоў сам напіша, у чым справа.

Абодва забітыя служылі ў 6-й танкавай брыгадзе. Прычым фота магілы аднаго з іх нават трапіла ў артыкул The New York Times аб таемных пахаваннях расейскіх жаўнераў, якія загінулі на Данбасе.

Адзін танк Т-72Б3 украінцы нават змаглі часова захапіць падчас баёў – і гэты танк як раз належаў 6-й расейскай танкавай брыгадзе. У танку была картка ўліку стрэльбаў радавога Аляксея Бярэзіна.

А гэта як раз чалавек пад нумарам 1 на групавым фота ў палявым лагеры 6-й танкавай брыгады ў Растоўскай вобласці.

Брыгада страціла ў баях супраць украінцаў не адзін танк. Вось Т-72Б3, які быў цалкам знішчаны. Ён таксама носіць часовыя тактычныя абазначэнні ў выглядзе белага кола.

Зразумела, што расейскія журналісты выдавалі машыну за знішчаны ўкраінскі танк.

Палонныя

Больш таго, некалькі жаўнераў брыгады нават часова трапілі ў палон да ўкраінскага валанцёрскага батальёна «Данбас».

У той час 6-я асобная танкавая брыгада яшчэ належала да 20-а агульнавайсковага войска Заходняй вайсковай акругі РФ. Сярод палонных таксама ёсць тыя самыя жаўнеры з групавога фота, зробленага ў лагеры ў Растоўскай вобласці – Іван Баданін (нумар 17) і Яўген Чарноў (нумар 10).

А вось Іван Баданін каля помніка з танкам на тэрыторыі сваёй брыгады летам 2011 года. На помніку надпіс з поўнай назвай 6-й асобнай брыгады.

Невядома, якія канкрэтна падраздзяленні 6-й асобнай танкавай брыгады едуць на вучэнні ў Беларусь, але відавочна, што брыгада мае традыцыі «гібрыднай вайны», сведчаць расследаванні sled-vzayt.livejournal.com і Atlantic Council's Digital Forensic Research Lab.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках