19 траўня 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі: Менскія школы будуць пачынаць заняткі з 8:30 і з 9:00

16
Мінадукацыі: Менскія школы будуць пачынаць заняткі з 8:30 і з 9:00

Урокі ў сталічных гімназіях і школах будуць пачынацца паводле новага графіку - з 08.30 або 09.00.

Пра гэта tut.by паведамілі ў Камітэце адукацыі Менгарвыканкама.

Установы, якія працуюць у адну змену, пачнуць заняткі а 09.00. У дзве змены - з 08.30. Такім чынам, яны прыслухаліся да рэкамендацый Міністэрства адукацыі.

У траўні меркавалася, што большасць устаноў у Менску - а менавіта 217 - пяройдуць на расклад з 09.00. Яшчэ 22 школы з 08.30. І толькі ў дзвюх пакінуць заняткі з 08.00 - а менавіта кадэцкім вучылішчы і СШ №47.

Тады ж камітэт паведамляў, што з 242 сталічных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прыкладна палова (116) працуе ў адну змену.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках