19 траўня 2024, Нядзеля, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Турцыя не ўвойдзе ў ЕЗ пры Эрдагане

1
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Турцыя не ўвойдзе ў ЕЗ пры Эрдагане
ЗІГМАР ГАБРЫЭЛЬ
ФОТА: DPA

Турэцкі прэзідэнт аддаляе краіну ад Еўропы.

Пакуль ва ўладзе ў Турцыі знаходзіцца прэзідэнт Эрдаган, у гэтай краіны няма шанцаў на ўступленне ў ЕЗ, заявіў Зігмар Габрыэль. Паводле звестак нямецкіх СМІ, у турэцкіх турмах цяпер утрымліваюцца 10 палітвязняў з ФРГ, піша DW.

Пакуль ва ўладзе ў Турцыі знаходзіцца прэзідэнт Раджэп Тайіп Эрдаган, магчымасць яе сяброўства ў Еўрапейскім Звязе выключаная, упэўнены міністр замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль (Sigmar Gabriel). «Эрдаган імкнецца ўнесці паміж намі раскол, ён робіць гэта наўмысна, каб выставіць сябе ў больш прывабным святле. У такіх варунках шанцы Турцыі на ўступленне ў ЕЗ роўныя нулю», - заявіў Габрыэль у інтэрв'ю нямецкай грамадска-прававой тэлекампаніі ZDF увечары ў чацвер, 24 жніўня.

«Гэтая Турцыя пры ўрадзе Эрдагана ніколі не зможа весці сур'ёзныя перамовы аб далучэнні да ЕЗ, бо ён аддаляе Турцыю ад Еўропы. Ён, аднак, жадае, каб у туркаў у Нямеччыне і ў Турцыі стварылася ўражанне, быццам гэта мы спальваем масты», - сказаў кіраўнік МЗС ФРГ.

Тым часам газета Heilbronner Stimme, спасылаючыся на крыніцы ў МЗС Нямеччыны, паведаміла, што ў турэцкіх турмах цяпер утрымліваюцца 10 грамадзян ФРГ, якім ставяць у віну палітычныя злачынствы. Дагэтуль паведамлялася аб дзявяці нямецкіх палітвязнях у Турцыі.

Выданне таксама паведамляе, што ўсяго ў Турцыі знаходзяцца пад вартай 54 падданыя Нямеччыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках