16 траўня 2024, Чацвер, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі грошай ужо вярнулі кліентам БСБ Банка

Колькі грошай ужо вярнулі кліентам БСБ Банка
ФОТА: ONT.BY

Заявы на вяртанне дэпазітаў падалі 512 чалавек.

Банк «Масква-Менск» пачаў выплаты ўкладчыкам - фізічным асобам БСБ Банка. Паводле звестак на пачатак жніўня, заявы на вяртанне грошай падалі 512 чалавек.

Пра гэта tut.by паведамілі ў Банку «Масква-Менск».

Фізасобы напісалі заяву на вяртанне 581 дэпазіту ў пяці валютах: рублях - беларускіх (блізу 153 тысяч) і расейскіх (усяго 15 рублёў), еўраў (46 тысяч), далярах (75 тысяч) і швэйцарскіх франках (100 франкаў).

Нагадаем, што менавіта праз Банк «Масква-Менск» атрымлівалі свае грошы ўкладчыкі збанкрутавалага «Дэльта Банка». У банку адзначаюць, што ў выпадку з «Дэльта Банкам» сумы выплат былі ў разы большыя, чым цяпер у выпадку з БСБ Банкам.

Нацбанк з 26 чэрвеня адклікаў у БСБ Банка ліцэнзію на працу з дэпазітамі фізічных асоб. Дагэтуль фізасобы забралі з рахункаў 52 мільёны рублёў, незапатрабаванымі засталіся блізу 3 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы з 17 ліпеня могуць вярнуць альбо праз Банк «Масква-Менск», альбо праз Агенцтва ў гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках