10 траўня 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі распавялі пра двухгадзінную «пагоню» Пуціна за шчупаком

33
У Крамлі распавялі пра двухгадзінную «пагоню» Пуціна за шчупаком
Владимир Путин
Фото: Алексей Никольский / ТАСС

Гісторыя чымсьці нагадвае піяр-ход з амфарамі.

Падчас візіту ў Туву Пуцін нырцаваў за шчупаком. Каб злавіць яго, прэзідэнту спатрэбілася дзве гадзіны. Прэзідэнт ныраў з відэакамерай, Пяскоў паабяцаў апублікаваць відэа на сайце Крамля, піша rbc.ru.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін з 1 да 3 жніўня правёў два дні ў Туве, дзе рыбачыў на горных азёрах у тайзе і займаўся падводным паляваннем, распавёў журналістам прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Прэзідэнт ганяўся там дзве гадзіны за адным шчупаком, ніяк не мог яго падстрэліць, але ўсё ж свайго дамогся», - удакладніў Пяскоў.

Пуцін займаўся падводным паляваннем з маскай і трубкай у гідрагарнітуры і ныраў з камерай Go Pro. «Гэтыя кадры мы зробім даступнымі для ўсіх у панядзелак», - сказаў ён.

Са слоў прэс-сакратара, падчас паездкі ў Туву Пуціна суправаджалі міністр абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік Хакасіі Віктар Зімін, а таксама кіраўнік Тувы Шолбан Кара-оол. Раней Пяскоў казаў, што Пуцін змог злавіць у Паўднёвай Сібіры рыбу, але дакладную інфармацыю абяцаў падаць пазней.

Зараз прэзідэнт знаходзіцца ў Бураціі, удакладніў Пяскоў. Свой візіт у рэгіён ён пачаў з наведвання Байкала, дзе выпусціў у возера малявак омуля.

У суботу, 5 жніўня, Пуцін наведае Кіраў. Там ён правядзе пасяджэнне рады аб развіцці мясцовага самакіравання, а таксама абмяркуе праект «Ашчадная паліклініка», распавёў прэс-сакратар.

Падчас наведвання Бураціі да Пуціна звярнуўся мясцовы жыхар і спытаў, ці плануе ён балатавацца ў прэзідэнты ў 2018 годзе. Пуцін у адказ паабяцаў падумаць пра гэта.

Прэзідэнт таксама правёў нараду аб пытаннях экалагічнага развіцця Байкала. Ён даручыў Генпракуратуры пачаць праверкі абстаноўкі ля возера на прадмет шкоды экалогіі. Пуцін пры гэтым падкрэсліў, што ў праверках «меру трэба ведаць».

Нагадаем, гэта не першы поспех кіраўніка Расеі. Так, яшчэ быўшы прэм'ерам, Уладзімір Пуцін падчас наведвання археалагічнага раскопак на месцы старажытнагрэцкага горада Фанагорыя ў 2011 годзе апусціўся на дно Таманскай затокі з аквалангам, адкуль падняў дзве амфары. Кадры з Пуціным і амфарамі абляцелі сусветныя СМІ. Пазней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў вымушаны быў прызнаць, што гэта пастановачныя кадры.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках