11 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвегіі навукоўцы выявілі птушку ўзростам 4200 гадоў

6
У Нарвегіі навукоўцы выявілі птушку ўзростам 4200 гадоў

Знаходку даследуюць ў Нарвежскім універсітэце натуральных і тэхнічных навук.

Супрацоўнік Дзяржаўнай прыроднай службы Нарвегіі знайшоў у гарах астанкі птушкі, якая жыла 4200 гадоў таму. Пра гэта паведамляе NRK.

Дзякуючы холаду астанкі птушкі вельмі добра захаваліся. Вучоны з Нарвежскага ўніверсітэта прыродазнаўчых і тэхнічных навук Ёрген Расвалд паведаміў, што гэтая знаходка ўнікальная.

«Звычайна, калі мы знаходзім астанкі старажытных жывёл, то маецца толькі шкура або косці. Гэтая птушка выглядае так, як быццам яна памерла летась», - сказаў даследчык.

Навукоўцы кажуць, што добрая захаванасць парэшткаў і ўнутраных органаў птушкі дапаможа вывучыць стан навакольнага асяроддзя таго часу, калі яна жыла.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках