21 снежня 2024, Субота, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ІП гатовыя вярнуцца да жорсткіх метадаў барацьбы

11
Беларускія ІП гатовыя вярнуцца да жорсткіх метадаў барацьбы
ФОТА: «Радыё Свабода»

Прадпрымальнікі не збіраюцца маўчаць.

Прадпрымальнікі абмяркоўваюць варыянты супрацьстаяння засіллю гандляроў з Сярэдняй Азіі на беларускіх рынках. Многія прапануюць радыкальныя спосабы абароны сваіх правоў, піша сайт противостояния засилью торговцев из Средней Азии на белорусских рынках. Многие предлагают радикальные способы защиты своих прав, пишет сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

Бескантрольная праца выхадцаў з Сярэдняй Азіі разбурае нацыянальны бізнэс і гандаль. Сітуацыя на рынках невялікіх гарадоў можа выйсці з-пад кантролю ўладаў. Прычына ў тым, што для гандляроў з Сярэдняй Азіі ствараюцца льготныя ўмовы, а кантрольныя органы заплюшчваюць вочы на адсутнасць у іх дакументаў і іншыя парушэнні.

Сітуацыю каментуе прадпрымальнік і каардынатар БНК у Слоніме Віктар Марчык:

- Мы гэтае пытанне неаднаразова ўздымалі, у тым ліку і перад мясцовымі ўладамі. У нас у Слоніме самі выхадцы з Сярэдняй Азіі не стаяць, а наймаюць мясцовых і мяняюць іх кожныя пяць дзён. Гандлююць без дакументаў, аплаціўшы толькі падатак. Да нашых ІП прыдзіраюцца часта праз біркі, праз тое, што там нейкае слова няправільна напісанае. «Азіятаў» гэта не тычыцца, да іх такіх пытанняў у кантрольных органаў не ўзнікае. Мы бралі іх біркі, насілі ў санэпідстанцыю - ніякай рэакцыі не было. Выклікалі падатковую - прыходзілі, глядзелі і сыходзілі. Мы гаворым: у нас такія ж дакументы, як і ў іх, калі ім можна з імі гандляваць, то чаму нельга нам? Ніякага адказу не было. Інспектары проста сыходзілі.

Улады стараюцца не чапаць гандляроў з Сярэдняй Азіі. У іх беспарадак, усе валяецца, дзесьці ёсць біркі, дакументы, дзесьці іх наогул няма. Чаму ўлады «не заўважаюць» гэтага - мы не ведаем і не разумеем. У той жа час мясцовых прадпрымальнікаў душаць падаткамі і праверкамі.

Наша патрабаванне да ўладаў - стварыце роўныя варункі для беларускіх ІП і для замежнікаў. Многія прадпрымальнікі ў прыватных размовах кажуць, што калі дзяржава не развяжа праблему, то давядзецца яе развязваць самім тымі метадамі, якія выкарыстоўваліся ў пачатку 90-х, калі і палаткі палілі, і размаўлялі па-іншаму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках