8 траўня 2024, Серада, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наймацнейшы ўраган «Ірма» абрынуўся на ЗША

1
Наймацнейшы ўраган «Ірма» абрынуўся на ЗША
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Вялізныя хвалі і моцны вецер накрылі горад у Фларыдзе.

Стыхія дасягнула ўзбярэжжа астраўнога горада Кі-Уэста ў цэнтры акругі Манро, паведамляе govoritmoskva.ru.

«Калі вам сказалі эвакуявацца, лепш зрабіць гэта проста цяпер. Гэта ваш апошні шанец прыняць правільную пастанову», - звярнуўся губернатар штата Рык Скот да жыхароў Фларыды.

Мясцовая жыхарка Ліберці Дзяліма распавяла, што многія з тых, хто адмовіліся ад эвакуацыі, зачыніліся ў сваіх дамах у чаканні ўрагану. Агулам жа, з яе слоў, «улады арганізавалі усё вельмі добра».

Паводле звестак амерыканскіх метэаролагаў на гэты момант максімальныя парывы ветру ў зоне ўрагану дасягаюць 205 кіламетраў на гадзіну.

Стыхіі па-ранейшаму прысвоена катэгорыя 3 з 5, аднак чакаецца, што яна павысіцца да чацвёртай. Спецыялісты мяркуюць, што «Ірма» мацнейшая за ўраган «Харві», які ў канцы жніўня абрынуўся на ўзбярэжжа Тэхаса і прывёў да катастрафічнай паводкі.

Цяпер эвакуацыі падлягаюць 6,5 мільёна жыхароў Фларыды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках