11 траўня 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Венесуэла адмовілася ад даляраў у разліках за нафту

13
WSJ: Венесуэла адмовілася ад даляраў у разліках за нафту

Гандлёвыя дакументы тэрмінова перарабляюцца пад аперацыі ў еўрах.

Урад Венесуэлы загадаў нафтавым трэйдарам, каб яны не вялі разлікі ў далярах, і трэйдары пачалі паказваць у інвойсах еўра, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, дасведчаныя пра новыя правілы (пераклад - РБК).

Дзяржаўная нафтавая кампанія PDVSA звярнулася да сваіх партнёраў у прыватным сектары, каб яны адкрылі рахункі ў еўрах і канвертавалі гатоўку ў гэтую еўрапейскую валюту, распавёў выданню адзін з партнёраў PDVSA.

Адмова ад разлікаў у далярах - спроба Каракаса абысці санкцыі, якія ў канцы жніўня ўвялі ЗША. Вашынгтон забараніў угоды з каштоўнымі паперамі PDVSA і з новымі выпускамі дзяржаблігацый Венесуэлы.

PDVSA і Міністэрства нафты Венесуэлы не адказалі на запыты выдання.

Афіцыйных паведамленняў пра адмову ад разлікаў у далярах не было, піша WSJ, але апошнія дзеянні ўрада краіны паказвалі, што Венесуэла рухаецца ў гэтым кірунку.

Так, 8 верасня прэзідэнт Нікалас Мадура анансаваў планы стварыць новую міжнародную аплатную сістэму, а таксама валютны кошык для «вызвалення ад даляра».

У сераду, 13 верасня, Каракас прыпыніў абмен даляра ў сістэме Dicom, паведамляла агенцтва Reuters.

У краіне дзейнічае некалькі абменных курсаў. Dipro - фіксаваны курс балівара, ужываецца пры імпарце тавараў першай неабходнасці. Курс Dicom ужываецца пры разліках з крэдытнымі карткамі і абмене валюты, гэта зменлівы курс. Стаўка па Dipro - 10 балівараў за даляр ЗША. Курс Dicom, паводле звестак венесуэльскага партала Dolar Today, на 14 верасня складае 11 311 балівараў за даляр. У жніўні, паводле звестак Reuters, курс даляра згодна з Dicom складаў 3300 балівараў.

Пасля таго, як супраць краіны ўвялі санкцыі, буйныя міжнародныя банкі адмаўляюцца працаваць з урадам Венесуэлы, адзначае WSJ. Пасля гэтага PDVSA стала спадзявацца на «Газпромбанк», кітайскі банк CITIC і іншыя банкі для апрацоўкі нафтавых аплат.

Экспэрты заявілі выданню, што краіне будзе складана ізаляваць сябе ад фінансавай сістэмы найбуйнейшага гандлёвага партнёра - ЗША. Экспарт нафты ў ЗША прыносіць прыкладна 95% валютнага прыбытку краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках