Новы дакумент для «дармаедаў»
133- 14.09.2017, 13:49
- 210,197
Лукашэнка расказаў, як цяпер будуць «прыцягваць» да працы.
«Патрабаванняў дэкрэта №3 ніхто не касаваў».
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, пра гэта беларускі правадыр заявіў, даючы згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады ў чацвер.
Лукашэнка падкрэсліў, што ніхто не скасаваў патрабаванне дэкрэта №3, які ў народзе празвалі дэкрэтам «дармаедаў».
«Гэта будзе ваш дакумент. Вы на месцы павінны вызначыць, хто ў вас не працуе, а павінен працаваць, і прымусіць іх усіх працаваць. У гэтым будзе асноўная сутнасць дакумента. Не з Менска трэба кіраваць гэтымі працэсамі», - сказаў Лукашэнка, словы якога падаюцца ў паведамленні.
«Вы павінны з імі разабрацца. Вось і ўвесь разгляд пытання. Тады яны не будуць хадзіць і крычаць «гвалт». Камусьці трэба дапамагчы, кагосьці трэба за руку прывесці на працу, кагосьці перапрафіляваць, навучыць новым спецыяльнасцям, а кагосьці проста накланіць», - адзначыў дыктатар.
Нагадаем, што зімой-вясной ва ўсёй Беларусі прайшлі «Маршы абураных беларусаў». Каталізатарам масавых пратэстаў выступіў дэкрэт аб «дармаедах». Тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб сказаць «Баста».
Падчас Акцыі папярэджання 8 верасня, адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч абвясціў дату чарговай акцыі аб скасаванні дэкрэта «дармаедаў» - «Марш абураных беларусаў 2.0» пройдзе 20 кастрычніка.