26 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вучэнні «Захад-2017»: Надыходзіць момант праўды

7
Вучэнні «Захад-2017»: Надыходзіць момант праўды
ДЗЯНІС КАЗАКЕВІЧ

Нейкім цудам Беларусь адраджалася ў часы такіх гістарычных выклікаў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч.

«Сёння афіцыйна пачынаюцца вучэнні «Захад-2017». Напраўду пачаліся яны ўжо даўно. Проста гэта падавалася як серыя дробных вучэнняў: пяхота ў Калінінградзе, авіяцыя ў Цверы, дэсантнікі і інжынерныя войскі ў Беларусі, атамныя крэйсеры на Балтыцы... Цяпер наступае кульмінацыя гэтай грандыёзнай вайсковай аперацыі.

Пуцін і Лукашэнка часта паводзяць сябе, як дробныя крыміналісты, якія нешта паміж сабой не падзялілі: шумна і эфектна лаюцца, дэманстратыўна пагражаюць, адчайна блефуюць. У прэсе гэта называецца газавыя, малочныя і іншыя войны. Але цяпер надыходзіць момант праўды, які паказвае, хто ёсць хто напраўду. Выказваючыся іх мовай, пачынаецца рэальны замес і «левые понты не прохиляют».

Пахан Пуцін, надумаў давесці ўсяму свету, што ён рэальны «дзяцюк і, таму, задумаў грандыёзныя вучэнні. А шасцёрка Лукашэнка паслужліва даў тэрыторыю Беларусі для дзясяткаў тысяч замежных жаўнераў.

Шмат разоў на нашу зямлю ступала нага акупанта. Цэнтральны праспект у Менску пераназывалі шмат разоў: Захар'еўская вуліца, Nouvelle Ville, зноў Захар’еўская вуліца, Hauptstrasse, Савецкая, Адама Міцкевіча і зноў Савецкая, і зноў Hauptstrasse, і зноў Савецкая, праспект імя Сталіна, Ленінскі праспект, праспект Францішка Скарыны, праспект Незалежнасці. Шмат разоў здавалася, што надзеі няма, але Беларусь заўсёды нейкім цудам адраджалася. Ці захаваецца хоць-бы фармальная незалежнасць гэтым разам, залежыць ад нас.

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках