11 траўня 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Вялікабрытанія запатрабавалі зняць Расею з Алімпіяды ў Пхенчхане

4
ЗША і Вялікабрытанія запатрабавалі зняць Расею з Алімпіяды ў Пхенчхане

Антыдопінгавыя агенцтвы 17 заходніх краін накіравалі ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт.

Сярод іх ЗША, Канада і Вялікабрытанія. Такую пастанову агенцтвы прынялі пасля двухдзённага пасяджэння ў Каларада, піша «Медуза».

На іх думку, Расея дагэтуль не панесла адказнасць за «адзін з найбуйнейшых скандалаў у гісторыі спорту». У заяве гаворыцца, што МАК пара спыніць адкладаць пастанову, бо адсутнасць належнага расследавання будзе пагражаць усім «чыстым» спартоўцам на зімовай Алімпіядзе 2018 года.

У 2016 годзе незалежная камісія Рычарда Макларэна пры Сусветным антыдопінгавым агенцтве абвінаваціла Расею ў масавым ужыванні допінгу. Яна сцвярджала, што чыноўнікі і ФСБ стварылі цэлую сістэму ўтойвання станоўчых допінг-пробаў і давалі спартоўцам допінг-кактэйлі. Інфарматарам быў былы кіраўнік расейскага антыдопінгавага цэнтра Рыгор Родчанкаў, які пазней пераехаў у ЗША.

Пасля гэтага расейскіх лёгкаатлетаў і паралімпійцаў цалкам адхілілі ад удзелу ў летняй Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Некаторых чыноўнікаў, згаданых Макларэнам, звольнілі, а былы міністр спорту Віталь Мутко пайшоў на павышэнне, стаўшы намеснікам кіраўніка ўрада.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у лютым 2018 года, у карэйскім Пхенчхане.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках