2 траўня 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі ветліва параілі расейцам ехаць дадому з «Захад-2017»

5
Менчукі ветліва параілі расейцам ехаць дадому з «Захад-2017»

Графіці для слабых у геаграфіі суседзяў з'явілася каля чыгуначнага вакзалу ў Менску.

Фатаграфію надпісу «Тут не Расея» у цэнтры беларускай сталіцы апублікаваў у «Фэйсбуку» грамадскі актывіст Кірыл Васілеўскі. Надпіс з'явіўся ў дзень афіцыйнага пачатку вучэнняў «Захад-2017».

«Ветлівы напамін гасцям сталіцы - графіці ля выхаду з чыгуначнага вакзалу на Дружную у дзень афіцыйнага пачатку вучэнняў», - напісаў актывіст.

Вучэнні «Захад-2017» афіцыйна пачаліся 14 і прадоўжацца да 20 верасня.

Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавам. Таксама паведамляецца, што запланаваныя рэйды на «адцінку мясцовасці» каля Дрэтуні.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках