6 траўня 2024, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Бераснеў: Патрыёты Беларусі ёсць у кожным калектыве

1
Васіль Бераснеў: Патрыёты Беларусі ёсць у кожным калектыве
Васіль Бераснеў

Іх мабілізацыя згуляе важную ролю ў правядзенні Акцыі папярэджання.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту Charter97.org выказаў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Воршы Васіль Бераснеў.

- Да афіцыйнага пачатку вайсковых вучэнняў «Захад-2017» застаюцца лічаныя дні. У чым, на вашу думку, іх небяспека для Беларусі?

- Прысутнасць замежных войскаў на тэрыторыі суверэннай дзяржавы заўсёды ўяўляе небяспеку. У варунках у нашым рэгіёне вайны паміж Расеяй і Украінай, знаходжання ля паўночных межаў Украіны значнага кантынгенту расейскіх войскаў - гэта ўсё ў суме можа мець сумныя наступствы.

У значнай часткі беларусаў няма даверу да ўсходняга суседа, бо раз ён стварыў такое з суверэннай дзяржавай Украінай некалькі гадоў таму, то і Беларусь павінна быць напагатове.

Урад Беларусі, вядома, падыгрывае Расеі ў некаторых пытаннях, бо яму ўжо дзявацца няма куды. Адступаць у варунках эканамічнай залежнасці Лукашэнка не гатовы.

- Многія экспэрты мяркуюць, што вучэнні «Захад-2017» могуць скончыцца ціхай акупацыяй нашай краіны...

- Гэта адзін з магчымых варыянтаў развіцця падзей, таму грамадскасці, патрыётам Беларусі, сусветнай супольнасці трэба быць напагатове. Ад расейскага кіраўніцтва можна чакаць чаго заўгодна.

- На ваш погляд, як беларусам супрацьстаяць такім планам Крамля?

- Сёння грамадзянская супольнасць можа многае зрабіць. Трэба адкрыта казаць пра вучэнні, іх небяспеку, адукоўваць людзей, праводзіць акцыі, як, напрыклад, менская Акцыя папярэджання 8 верасня.

Я думаю, што ёсць нямала патрыятычна настроеных людзей ва ўзброеных сілах, міліцыі, грамадскіх арганізацыях, працоўных калектывах, якія не хочуць, каб наша краіна патрапіла пад уладу суседняй дзяржавы. Патрэбная мабілізацыя, уздым патрыятызму ў дні правядзення вучэнняў. Яны будуць адыгрываць важную ролю.

Дзяржаўная палітыка ў нас ідзе ў ранейшым рэчышчы, яна прывязаная да замежнапалітычнага курсу РФ, таму грамадскія фармаванні ў гэтыя дні могуць адыграць вельмі важную ролю.

Нагадаем, расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковы экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавым. Таксама паведамляецца, што запланаваныя рэйды на «адрэзку мясцовасці» каля Дрэтуні.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках