19 траўня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяйшнорыя пашыраецца: Карту Менска пераклалі на мову новай дзяржавы

6
Вяйшнорыя пашыраецца: Карту Менска пераклалі на мову новай дзяржавы

Беларусы змогуць карыстацца картай сталіцы на вяйшнорскай мове.

Папулярная некалі картаграфічная праграма CityInfo выйшла на вяйшнорскай мове. Раней гэтая праграма паказвала карту Менска і ваколіц, а з вясны 2016 года распрацоўнікі пераключыліся на варыяцыю праграмы CityInfo OSMView, якая дазваляе падключаць карты розных гарадоў, рэгіёнаў і краін, піша the-village.me.

Днямі праграма абнавілася да версіі 0.2.7.5, і ў наладках з'явілася магчымасць пераключыцца на вяйшнорскую мову. Пры дэталёвым вывучэнні становіцца зразумела, што вяйшнорская мова - гэта беларуская, запісаная лацінкай.

Некаторыя карыстальнікі адзначаюць, што ў перакладзе ёсць памылкі, апіскі. Напрыклад, у адным з дыялогавых вокнаў ёсць пункт «Plavajuиyja vokny» (што павінна азначаць «вокны ўсплывання»).

У студзені 2015 года карта CityInfo выйшла ў версіі 3.0: быў дапрацаваны інтэрфейс, з'явіліся спасылкі на інтэрнэт-каталог. Паведамлялася, што выйсця абноўленай версіі чакаюць больш за сто тысяч карыстальнікаў. «CityInfo 3.0 чакана стане адным з самых падрабязных даведнікаў Менску», гаварылася ў прэс-рэлізе. Але ўжо ў студзені 2016 года распаўсюджванне карты было спыненае, бо закончыліся «дамоўленасці аб выкарыстанні звестак карты і распаўсюджванні гатовага прадукту».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках