11 траўня 2024, Субота, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Вучэнні «Захад-2017» мадэлююць рэальны канфлікт з краінамі NATO

3
Даля Грыбаўскайтэ: Вучэнні «Захад-2017» мадэлююць рэальны канфлікт з краінамі NATO
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ

Прэзідэнт Літвы распавяла генсеку ААН аб небяспецы расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ўвяла ў курс справы генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрэша на расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017». Яе словы прыводзіць прэс-служба прэзідэнцкага палаца, паведамляе РІА «Новости». Грыбаўскайтэ заявіла, што манеўры мадэлююць рэальны канфлікт з краінамі NATO, піша сайт lrp.lt.

Таксама прэзідэнт раскрытыкавала «скрытыя маштабы і сцэнары вучэнняў». На яе думку, усё гэта кажа «аб агрэсіўным і нападніцкім характары вучэнняў «Захад».

Акрамя таго, Грыбаўскайтэ выказала падтрымку рэформе ААН і абвінаваціла арганізацыю ў «недастатковай рэакцыі на парушэнні міжнародных правоў».

«Арганізацыя не выконвае сваю місію напоўніцу», - дадала прэзідэнт Літвы.

Вучэнні «Захад-2017» праходзяць з 14 да 20 верасня на палігонах у Беларусі, а таксама на тэрыторыі Расеі - у Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Расейскія вайскоўцы заявілі, што характар вучэнняў - абаронны і антытэрарыстычны. Да манеўраў прыцягваюць амаль 13 тысяч вайскоўцаў, з Расеі ў Беларусь перакідваюць блізу 3 тысяч, паведамілі раней у Мінабароны РФ.

Першы этап вучэнняў прайшоў з 14 да 16 верасня. Другі стартаваў у нядзелю і прадоўжыцца да 20 верасня. Ён будзе прысвечаны адбіццю агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках