11 траўня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Расеі заклікаў рыхтавацца да новага патанення нафты

4
Цэнтрабанк Расеі заклікаў рыхтавацца да новага патанення нафты

РФ рыхтуецца да новага 30-адсоткавага падзення каціровак у 2018 годзе.

Банк Расеі ўважае стабілізацыю коштаў нафты на ўзроўнях, вышэйшых за 50 даляраў за барэль, часовай з'явай і чакае новага 30-адсоткавага падзення каціровак у 2018 годзе, піша Finanz.ru.

Такі сцэнар ЦБ РФ заклаў у базавы варыянт макраэканамічнага прагнозу, апублікаваны ў вераснёўскім «Дакладзе аб грашова-крэдытнай палітыцы».

Пакуль краіны АПЕК і Расея прадаўжаюць абмяжоўваць здабычу «чорнага золата» ў рамках угоды, укладзенай у снежні 2016 года, кошты будуць заставацца паблізу існых значэнняў - аж да канца першага квартала 2018 барэль будзе каштаваць «блізу 50 даляраў», мяркуе цэнтрабанк.

Аднак ужо ў другім квартале рынку пагражае новы і самы працяглы перыяд слабасці: нафта страціць амаль 30% кошту, апусціцца «да ўзроўню блізу 40 даляраў за барэль» і будзе трымацца там як мінімум да 2020 года.

«Далейшае ўстойлівае пашырэнне здабычы на сланцавых радовішчах у ЗША можа стварыць канкурэнцыю для традыцыйных гатункаў нафты і прыкметна націснуць на іх кошты. Узмацніць канкурэнцыю можа таксама аднаўленне экспарту з Лівіі і Нігерыі пасля яго доўгага зніжэння ў сувязі з ваеннымі канфліктамі ў гэтых краінах», - гаворыцца ў дакладзе ЦБ.

Рызыкі ёсць і на баку попыту, перш за ўсё з Кітая, эканамічная будучыня якога, роўна як і патрэба ў сыравіне, застаюцца «нявызначанымі», папярэджвае рэгулятар: «не выключана, што гэта будзе спрыяць фармаванню залішняй прапановы на рынку».

Абвал нафтавага рынку, ад якога залежыць 60% паступленняў у РФ замежнай валюты і амаль палова даходаў федэральнага бюджэту, ударыць па магчымасцях краіны закупляць тавары і паслугі за мяжой, канстатуе ЦБ.

Аб'ёмы імпарту пасля скачка на 20% у 2017 годзе пачнуць стагнаваць: іх рост не перавысіць 1,5% кожны год аж да 2020-га.

Чысты прыток у Расею валюты па існым рахунку абрынецца ў 2,5 разы - з 30 млрд даляраў сёлета да 12 млрд у наступным. У 2019-м годзе сальда сціснецца яшчэ ўтрая - да рэкорднага з гісторыі РФ мінімуму ў 4 млрд даляраў за год.

«Праз пагаршэнне вонкавых умоў» тэмпы росту расейскай эканомікі запаволяцца амаль удвая, прагназуе цэнтрабанк: з 2,5% у другім квартале 2017 года да 1-1,5% за ўвесь наступны год.

Пры гэтым 2% росту ВУП - ужо «столь», мяркуе рэгулятар: прадукцыйнасць працы застаецца нізкай, экспарт пераважна сыравіны, а акрамя таго, назіраецца дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, якія маглі б развіваць высокатэхналагічныя галіны.

Зрэшты, нават для гэтых тэмпаў Расеі патрэбна новая порцыя нафтавага допінгу: захаваць 2-адсоткавы рост будзе магчыма толькі ў тым выпадку, калі «чорнае золата» падаражэе да 60 даляраў за барэль.

Рызыкоўны сцэнар ЦБ - з падзеннем нафты да 25 даляраў - адкладзе выхад на рост ВУП у 1,5-2% да 2020 года.

Пры гэтым перспектывы зняцця з Расеі санкцый Захаду, абмежаваць кампаніям і банкам валютныя крэдыты і кампенсаваць вонкавую пазыку, не праглядаецца: і ў базавы, і ў палепшаны сцэнар ЦБ закладвае «захаванне міжнародных фінансавых санкцый на ўсім (3-гадовым) гарызонце прагнозу», гаворыцца ў праекце «Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі».

Гэта будзе заставацца «ключавой крыніцай нявызначанасці, у тым ліку з улікам геапалітычнага фону». Пры гэтым, дадае ЦБ, разглядаюцца варыянты і «далейшага ўзмацнення жорсткасці фінансавых санкцый у дачыненні да Расеі». Гаворка, прынамсі, ідзе пра забарону на інвестыцыі ў расейскую дзяржзавпазычанасць з наступным масавым выхадам з рынку нерэзідэнтаў, сума ўкладанняў якіх дасягнула 15 млрд даляраў за апошнія 1,5 года.

У цяперашні момант ЦБ праводзіць ацэнку «магчымых эфектаў (новых санкцый) і здольнасці адаптацыі да іх фінансавага сектара», гаворыцца ў праекце ДКП.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках