11 траўня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі самы снабісцкі дарожны знак

18
У Менску знайшлі самы снабісцкі дарожны знак

Забаронны знак не распаўсюджваецца на самыя дарагія маркі аўто ў свеце.

Менскі фатограф Павел Паташнікаў выклаў у Twitter фота «цэглы» з таблічкай марак машын, на якія дзеянне знака не распаўсюджваецца. Усе аўто з класа «люкс», піша citydog.by.

На выходных Павел сфатаграфаваў ля ўезду на пірс на тэрыторыі Robinson Club дарожны знак «Уезд забаронены», але знізу вісела таблічка, якая робіць выключэнне для машын Aston Martin, Bugatti, Bentley, Ferrari, Lamborgini, Maybach, Rolls-Royce, Tesla. Як вядома, гэта адны з самых дарагіх марак аўто ў свеце.

Няўжо ўладальнікі Robinson Club так клапоцяцца пра сваіх vip-кліентаў, што арганізоўваюць спецыяльна для іх правілы руху па сваёй тэрыторыі? Журналісты патэлефанавалі ў інфарматыўны-цэнтр клуба.

- Я не памятаю ў нас такога знака. Уезд на пірс забаронены зусім. Напэўна, гэта было нейкае мерапрыемства ці вельмі багатая вяселле, - адказалі ў інфарматыўным-цэнтры.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках