4 траўня 2024, Субота, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубель выкідвае «белы сцяг»

6
Рубель выкідвае «белы сцяг»

Чаму беларускі рубель асеў у дачыненні да трох асноўных валют?

Жанна Кулакова, фінансавая кансультантка кампаніі «ТэлеТрэйдБел», у каментары kp.by тлумачыць, што адбывалася з валютамі на мінулым тыдні, і дае прагноз на найбліжэйшы час:

- За апошні тыдзень беларускі рубель упаў да ўсіх трох замежных валют, якія ўваходзяць у кошык Нацыянальнага банка. Курс даляра вырас на 0,78% да 1,9382, еўра падаражэў на 0,09% да 2,3128, а расейскі рубель - на 0,05% да 3,3656. Агулам да кошыка нацыянальная валюта аслабла на 0,27%.

Такая сітуацыя з'яўляецца нехарактэрнай для нашага рынку - як правіла, валюты рухаюцца рознанакіравана ў залежнасці ад таго, як мяняюцца вонкавыя ўмовы. Падзенне рубля да ўсіх трох валют адначасова кажа пра тое, што яно было справакаванае попытам і прапановай на ўнутраным рынку. Аднак прычын для турботы няма - статыстычныя звесткі ўказваюць на тое, што прафіцыт валюты на ўнутраным рынку захоўваецца. За студзень - жнівень суб'екты валютнага рынку прадалі на чыстай аснове 1,4 млрд даляраў. У дзяржавы цяпер няма патрэбы скупляць валюту ў аб'ёмах, якія значна перавышаюць гэты прафіцыт: сёлета Беларусь прыцягнула ўжо блізу 3 млрд даляраў пазыковых сродкаў, на папаўненне ЗВР і абслугоўванне валютнага дзяржаўнай пазыкі грошы ёсць. Так што наўрад ці падзенне рубля да ўсіх трох валют стане тэндэнцыяй.

Як бачым, за апошні тыдзень больш за ўсіх падаражэў даляр. Звязана гэта з тым, што і на міжнародным валютным рынку даляр таксама вырас. Відавочных перадумоў да гэтага не адзначана - адбываюцца звычайныя рынкавыя ваганні. Аднак на гэтым тыдні даляр можа атрымаць добры стымул для росту або падзення - 20 верасня будуць агучаныя вынікі чарговага пасяджэння ФРС ЗША і пройдзе прэс-канферэнцыя кіраўніцы структуры Джанет Елен. Яе рыторыка можа стаць вызначальным фактарам для даляра найбліжэйшым часам. І ёсць асцярогі, што негатыўным фактарам - у апошнія месяцы ФРС не адрознівалася асаблівым аптымізмам. Так што на гэтым тыдні не выключана падзенне даляра ЗША. Еўра пры гэтым можа прадоўжыць рост.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках