8 траўня 2024, Серада, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Арамнаў: Я чэмпіён, мяне ўсе ведаюць. А што такое БАТЭ?

21
Андрэй Арамнаў: Я чэмпіён, мяне ўсе ведаюць. А што такое БАТЭ?
АНДРЭЙ АРАМНАЎ

Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 назваў сябе «самым моцным чалавекам на Зямлі».

Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 у цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў, які працуе з дзецьмі ў Барысаве, у інтэрв'ю «Прессболу» распавёў пра стаўленне да футбольнага клуба БАТЭ.

- БАТЭ дагэтуль уважаеце за канкурэнта?

- Я алімпійскі чэмпіён, рэкардсмен. Мяне ўсе ведаюць. А што такое БАТЭ? Ні завод, ні каманду не ведаюць. Тым больш футбол не спорт, а бізнэс. Нас з БАТЭ параўноўваць нельга. Яны бізнэсоўцы, няхай зарабляюць грошы, а я займаюся спортам. Нават не ўважаю за патрэбнае гаварыць пра БАТЭ. Мой канкурэнт - гэта толькі штанга. Дарэчы, у дзяцінстве я гуляў у футбол у двары. Гуляў дрэнна. Затое добра стаяў у браме.

Пералічу мае тытулы, якія ў Беларусі не шануюць. Я самы моцны 20-гадовы юніёр за ўсю гісторыю цяжкай атлетыкі. Я самы моцны чалавек на Зямлі гэтага тысячагоддзя. Думаю, цяжкая атлетыка - той тып спорту, з якога можна рабіць такія высновы. Мяркую, я вялікі чалавек. Але ў маёй краіне мяне не шануюць. Прасцей было зрабіць з мяне антыгероя, чым даць рычагі, каб навесці парадак.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках