11 траўня 2024, Субота, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзям надакучылі адны фізіяноміі 18 гадоў запар»

7
«Людзям надакучылі адны фізіяноміі 18 гадоў запар»
Аляксей Навальны

Ніякіх перспектыў «вось з гэтымі ў Крамлі» няма.

«Як там у рэгіёнах? У рэгіёнах усё выдатна, хлопцы. Ёсць падтрымка ў рэгіёнах і яшчэ якая», - напісаў у сваім блогу расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны.

«Мы пачалі восеньскую серыю паездак і ўпершыню сталі запрашаць на мітынгі не толькі валанцёраў у закрытай падпісцы, але ўсіх ахвотных.

Вынік: у Мурманску, Екацярынбургу і Омску нашы сустрэчы сталі найбуйнейшымі палітычнымі мітынгамі за апошнія гады. Ёсць бясконцыя спрэчкі аб тым, колькі тысяч куды прыйшло, але пасля кожнага мітынгу я пытаўся ў мясцовых журналістаў: які мітынг быў найбольшым за апошнія гады? І нават праўладныя вымушаныя прызнаць - гэта самы вялікі.

Можа, нам пашанцавала. Можа абставіны так склаліся. Можа надвор'е дапамагло (у Екацярынбургу і Омску надвор'е было цудоўнае, у Мурманску +5 і дождж). У кожным выпадку мы назіралі самае важнае: грандыёзную падтрымку на месцах.

Мы адчувалі галоўнае: немагчыма правесці прэзідэнцкія выбары без нашага ў іх удзелу. Гэта будзе проста фальшыўка.

Людзям надакучылі адны фізіяноміі ва ўладзе 18 гадоў запар. Людзі выдатна разумеюць, што ніякіх перспектыў «вось з гэтымі ў Крамлі» ў іх няма. Абрыдла манаполія. Абрыдла хлусня. Абрыдла беднасць і галеча, якія выдаюцца за стабільнасць.

Вельмі смешна назіраць, як улады проста ўпадаюць у паніку, гледзячы на колькасць нашых сустрэч. У кожным горадзе абавязкова разам з нашым праводзіцца яшчэ мітынг ці два. Гэтыя мерапрыемствы старанна асвятляюць, распавядаюць аб велізарнай колькасці. Іх запіхваюць у «Яндэкс-навіны», маніпулюючы алгарытмам сістэмы. Усе медыйныя рэсурсы кінутыя на тое, каб рухаць тэму «да Навальнага зноў ніхто не прыйшоў».

А мы задаволеныя - даводзіць нічога і не трэба. Людзі былі, усё бачылі на свае вочы. Яны яшчэ больш нас будуць падтрымліваць, гледзячы на гэтую чарговую смяхотную хлусню.

Мы ганарымся тым, што вядзем сапраўдную агульнарасейскую кампанію, а не імітацыйную - у межах Садовага кольца. Мы не жадаем быць часткай падстаўной гульні, калі кандыдаты думаюць не пра выбаршчыкаў, а толькі пра тое, як бы не раззлаваць Пуціна і Крэмль.

Дзякуй велізарны нашым штабам - іх цяпер 80 ва ўсёй краіне. Дзякуй валанцёрам, якія арганізоўваць сустрэчы. Дзякуй усім, хто прыходзіць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках