8 траўня 2024, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфаграфіка: Усё, што вядома пра справу ашмянскіх мытнікаў

9
Інфаграфіка: Усё, што вядома пра справу ашмянскіх мытнікаў

Вынікі гучнага працэсу адлюстравалі ў лічбах.

У гучнай справе было затрымана 58 чалавек, на сённяшні момант усім фігурантам вынесеныя абвінаваўчыя прысуды. Партал tut.by паглядзеў, якое пакаранне атрымала верхавіна Ашмянскай мытні і шараговыя супрацоўнікі, якія сумы фігуравалі ў крымінальнай справе і што канфіскавалі ў галоўных фігурантаў.

14 верасня ў Менску быў вынесены апошні прысуд у справе Ашмянскай мытні. Працэсы ў розных судах Менска доўжыліся амаль год. Паводле версіі следства, з 2010 да 2015 года супрацоўнікі пункта «Каменны Лог» атрымалі ў якасці хабару 876 тысяч даляраў і 19 тысяч еўраў. Паводле абвінавачвання, мытнікі бралі грошы за бесперашкоднае праходжанне мяжы аўтамабіляў з кветкамі. Сумы былі розныя - ад 100 да 250 долараў. Першы прысуд быў вынесены ў дачыненні да ўжо былога начальніка Ашмянскай мытні Івана Невяркевіча.

29 снежня 2016 года Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабараў на суму 50 800 даляраў і прысудзіў да шасці гадоў пазбаўлення волі. Працэсы таксама праходзілі ў Кастрычніцкім, Партызанскім, Заводскім, Фрунзенскім судах Менска. Справа аб хабарніцтве верхавіны мытні разглядаў Менскі абласны суд. Большасць фігурантаў будуць адбываць пакаранне ў калоніі ў варунках узмоцненага рэжыму, таксама ў іх канфіскуюць маёмасць. Напрыклад, у арганізатара групы Гарніка Сарумянца 1,8 мільёна даляраў, знойдзеных пад ваннай. Таксама будзе канфіскавана сума хабараў - 876 тысяч даляраў і 19 тысяч еўраў. Агулам - блізу 2,7 млн даляраў. TUT.BY сабраў усе хабары, тэрміны і канфіскаванае ў адной інфаграфіцы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках