8 траўня 2024, Серада, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму кадры службовак, якія фатаграфуюць печыва, выклікаюць здзіўленне

12
Чаму кадры службовак, якія фатаграфуюць печыва, выклікаюць здзіўленне

Няўжо ў Беларусі няма больш важных праблем, чым навагоднія падарункавыя наборы?

Топ-чыноўніцы Мар'яна Шчоткіна, Лілія Ананіч і Лідзія Ярмошына ў якасці прадстаўніц Беларускага саюза жанчын наведалі кандытарскую фабрыку «Слодыч», піша «Салiдарнасць».

Паведамляецца, што ўдзельніцы выязнога пасяджэння падзяліліся досведам у рэалізацыі сацыяльных праграм у сталіцы і рэалізацыі. А таксама прапанавалі ўключыць у навагоднія падарункавыя наборы акрамя цукерак печыва і канцылярскія тавары.

На першы погляд, фота высокапастаўленых службовак у каўпаках, якія будуць сачыць за працэсам вырабу печыва, павінны выклікаць пазітыўныя эмоцыі. Але...

Паспрабуем разабрацца, чаму фотаздымкаў на фоне прысмакаў, а таксама сама навіна пра навагоднія падарункі выклікае хутчэй здзіўленне, чым замілаванне.

У непадрыхтаванага чытача пасля знаёмства з навіной можа скласціся ўражанне, што ў нашай краіне больш не засталося сур'ёзных праблем, калі ўжо цэлы міністр і старшыня Цэнтрвыбаркама асабіста ўстурбаваліся змесцівам навагодніх падарункавых набораў.

Няма ні пабораў у дзіцячых садках і школах, ні рамонтаў «з асабістай ініцыятывы» бацькоў. Школьнікі нарэшце перасталі з рызыкай для жыцця і здароўя ездзіць на збор бульбы. У школах спынілася свістапляска з праграмамі і падручнікамі, аціхлі невядома адкуль дыскусіі аб тым, у колькі трэба пачынаць заняткі.

У бацькоў школьнікаў і дашкольнікаў больш не баліць галава, як сабраць дзяцей да чарговага навучальнага года, не аддаўшы пры гэтым увесь заробак.

Напраўду - не. Больш за тое, спіс праблем, якія хвалююць беларусаў, значна большы, чым наяўнасць печыва ў навагоднім падарунку, не вычэрпваецца вышэйпералічаным. І іх не развязаць дадатковым пачкам «Слодычы».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках